Вызначыліся ўсе ўдзельнікі фіналу
28.05.2010 11:11
—
Новости Культуры
|
На міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне‑2010», які праходзіць у Осла, вызначыліся ўсе ўдзельнікі фіналу. 29 мая выступяць 25 выканаўцаў: 20 пераможцаў двух паўфіналаў, прадстаўнікі чатырох краін — заснавальніц конкурсу (Іспаніі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі), а таксама Нарвегіі, чыё удзельнік, ураджэнец Беларусі Аляксандр Рыбак, перамог летась. 25 мая ў першым паўфінале лепшымі сталі Боснія і Герцагавіна, Малдова, Расія, Грэцыя, Партугалія, Беларусь, Сербія, Бельгія, Албанія і Ісландыя. Не трапілі ў вырашальны раунд Латвія, Фінляндыя, Славакія, Мальта, Македонія, Польшча і Эстонія. Згодна з лёсаваннем беларускія канкурсанты, гурт «3+2», выступалі перадапошнімі. 27 мая ў другім паўфінале перамаглі Грузія, Украіна, Турцыя, Ізраіль, Ірландыя, Кіпр, Азербайджан, Румынія, Арменія і Данія. Не прайшлі Літва, Швейцарыя, Швецыя, Галандыя, Славенія, Балгарыя і Харватыя. Гурт «3+2» і шведскі піяніст і кампазітар Роберт Уэлс выступяць у фінале пад дзевятым нумарам.Яны пакажуць кампазіцыю Butterflies («Матылькі»), музыку да якой напісаў расійскі прадзюсер Максім Фадзееў, словы — польская паэтка Малька Чаплін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне‑2010», які праходзіць у Осла, вызначыліся ўсе ўдзельнікі фіналу.29 мая выступяць 25 выканаўцаў: 20 пераможцаў двух... |
|