Кіно на выходных: «Мільянер з трушчобаў»
28.05.2010 11:11
—
Новости Культуры
|
Фільм, які летась атрымаў восем «Оскараў», пакажуць у суботу на тэлеканале АНТ.
Гэта гісторыя васемнаццацігадовага сіраты Джамаля Маліка, які знаходзіцца ў адным кроку ад перамогі ў тэлегульні «Хто хоча стаць мільянерам?» Галоўны прыз — 20 мільёнаў рупій. Падчас перапынку ў гульні Джамаля арыштоўваюць, падазраючы ў махлярстве. Чым скончыцца гісторыя сіраты з трушчобаў у Мумбаі, глядзіце 29 мая на тэлеканал АНТ. Пачатак у 21.05. Некалькі цікавых фактаў аб фільме: Пасля выхаду стужкі ў Дхараві (раён Мумбаі, дзе жыў герой) быў створаны турыстычны маршрут. Кампанія Mercedes-Benz запатрабавала, каб яе лагатып прыбралі з тых эпізодаў, у якіх дзеянні адбываюцца ў трушчобах. Акцёр, у якога Джамал бярэ аўтограф, — Амітабх Бачан, вядомы індыйскі акцёр, які быў першым вядоўцам індыйскай версіі «Хто хоча стаць мільянерам?» Рэцэнзію на «Мільянера з трушчобаў» чытайце тут. КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фільм, які летась атрымаў восем «Оскараў», пакажуць у суботу на тэлеканале АНТ. |
|