«ЛіМ» часткова перайшоў на расійскую. 21.by

«ЛіМ» часткова перайшоў на расійскую

28.05.2010 17:52 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Газета творчай інтэлігенцыі Беларусі», тыднёвік «Літаратура і Мастацтва» пачаў друкаваць асобныя матэрыялы на расійскай мове. Гэтак, у першым нумары дадатку «Кніжны свет», які «ЛіМ» друкуе сумесна з Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі, з 12 матэрыялаў 7 — па-расійску.

Дадатак «Кніжны свет» мае знаёміць чытачоў з навінамі айчыннага друку і кнігагандлю.

«Літаратура і Мастацтва» — дзяржаўная газета, якая асвятляе культурнае жыццё краіны. У газеце ўпершыню былі апублікаваныя шмат якія творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Івана Мележа і Васіля Быкава. «ЛіМ» упершыню надрукаваў сенсацыйныя для свайго часу матэрыялы пра рэпрэсіі 30-х, вярнуў з нябыту імёны Алеся Гаруна, Наталлі Арсенневай, Масея Сяднёва. Заснаваны яшчэ ў 1932, «ЛіМ» нават у самыя неспрыяльныя для роднага слова часіны выходзіў выключна па-беларуску.


ЛК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дадатку «Кніжны свет» з 12 матэрыялаў 7 — па-расійску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика