На «Славянскім базары» — Lena Meyer, «Тройца», J:морс. 21.by

На «Славянскім базары» — Lena Meyer, «Тройца», J:морс

01.06.2010 18:57 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 9 па 15 ліпеня ў Віцебску пройдзе ХІХ міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар».

Але першыя канцэрты пачнуцца ўжо 7 ліпеня.

На сёлетні фестываль запрошана пераможца «Еўрабачання-2010» немка Lena Meyer.

Пра гэта паведаміў рэжысёр канцэрта адкрыцця «Славянскага базару» Глеб Шапо. Разам з тым, у Віцебску асобным канцэртам выступяць і іншыя ўдзельнікі гэтага конкурсу. Яшчэ адной адметнасцю арганізатары назвалі

выступленне балета Алы Духавай «Todes» пад аранжыроўкі «Купалінкі» і «Крыжачка».

Што тычыцца ўдзелу айчынных выканаўцаў, то на фоне традыцыйных поп-артыстаў вылучаецца «Тройца» і J:морс. Прычым апошні гурт на сцэну падымецца тройчы: у дзень адкрыцця і закрыцця фестывалю, а таксама ў межах беларускага дня.

Ніводнага сольнага канцэрту беларускіх артыстаў не будзе. Гэта тлумачыцца тым, што квіткі на папярэднія выступленні айчынных зорак не раскупаліся і на палову. Разам з тым Леанід Кавалёў, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама, адзначыў, што ў гэтым годзе чакаецца запаўняльнасць усіх канцэртаў на 80-90 працэнтаў. І мяркуецца павелічэнне акупальнасці ў параўнанні з леташнімі паказчыкамі, якія склалі каля 60 працэнтаў.

На сёння яшчэ засталася запазычанасць за леташні фестываль. Яна складае 400 млн. рублёў.

На адкрыццё «Славянскага базару» чакаецца прыезд Аляксандра Лукашэнкі. Ён уручыць прэмію «Праз мастацтва да міру і паразумення», якую атрымае Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры» і пасмяротна яго кіраўнік Уладзімір Мулявін. Менавіта пад знакам гэтага ансамбля пройдзе беларускі дзень на фестывалі. Выступяць гурты, блізкія па выкананні да легендарнага калектыву, а таксама можна будзе пачуць песні «Песняроў» у сучасных апрацоўках. Таксама ўручаць прэмію саюзнай дзяржавы ў галіне мастацтва.

Падчас фестывалю традыцыйна пройдуць конкурс маладых выканаўцаў і дзіцячы конкурс. Беларусь на іх прадставяць Дзяніс Вяршэнка, Зара Ларэнка і Ганна Зайцава.

На фестываль таксама запрошаны Дзіма Білан, Томас Андэрс, Мікалай Баскаў, Юрый Антонаў, Інна Афанасьева, Даніэль Дзігес, Ева Рыас і іншыя.
Кастусь Матушыч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 9 па 15 ліпеня ў Віцебску пройдзе ХІХ міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика