«Дзецідзяцей» распаліся?
10.06.2010 16:13
—
Новости Культуры
|
Папулярны гурт «Дзецідзяцей» вырашыў выправіцца ў «бестэрміновы адпачынак». Пра гэта напісана ў адмысловым звароце да прыхільнікаў на афіцыйнай старонцы гурту. «Ведаючы, як моцна вы нас любіце, як верыце ў нас… ...мы просім вас аб разуменні і цярпенні, — напісана ў звароце. — Вам (як і нам) пакуль цяжка гэта ўявіць, але дайце веры: гэта сапраўды неабходна. Мы думаем пра вас, моцна любячы і цэнячы ўсё, што вы для нас зрабілі і працягваеце рабіць. Дзякуй...» Ад каментароў салістка гурту Ганна Хітрык адмовілася. Заснаваны ў 2006 г., гурт «Дзецідзяцей» грае лёгкі рок. Сярод іншых групаў «ДзДз» вылучаецца далікатнасцю акустычнага гучання і вытанчанасцю тэкстаў. Зусім нядаўна гурт выдаў цалкам беларускамоўны альбом «Рух», які з вялікім поспехам быў прэзентаваны на сцэне Купалаўскага тэатру. ПК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папулярны гурт «Дзецідзяцей» вырашыў выправіцца ў «бестэрміновы адпачынак». Пра гэта напісанаў адмысловым звароце да прыхільнікаў на афіцыйнай старонцы...
|
|