Віктар Шніп. Балада Кузьмы Чорнага. 21.by

Віктар Шніп. Балада Кузьмы Чорнага

24.06.2010 22:36 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

(24.06.190022.11.1944)

Зноў турэмная камера сніцца,
Як труна, у якой ты жывы.
А на вуліцы не навальніца,
А вайна каля самай Масквы.
І не можаш ніяк ты прачнуцца,
Каб, як кокан матыль пакідае,
Так пакінуць турму і вярнуцца
У дзяцінства, дзе мрой залатая
Павуціна плыве над табою
І, знікаючы ў мінскай турме,
Рассыпаецца чорнай журбою
Па Айчыне, нібы па зіме,
У якой ты не можаш ні ўспомніць
Непрыгожыя кветкі крыві
І штыкоў зледзяенелыя промні
За вакном, дзе шчэ шэпча: «Жыві…»
Адзінокая шэрая ліпа.
І жывеш ты і знаеш- не сніш
Гэты лёс, што табе, як снег, выпаў,
Дзе ў табе твой хрыбет, нібы крыж…

30.10.2007


Віктар Шніп

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(24.06.1900–22.11.1944)Зноў турэмная камера сніцца,Як труна, у якой ты жывы.А на вуліцы не навальніца,А вайна каля самай Масквы.І не можаш ніяк...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика