Д’ябал у рабро, сэксуальная залежнасць у галаву
29.06.2010 10:54
—
Новости Культуры
|
Велізарны спіс псіхалагічных залежнасцяў цяпер папоўніўся новай — сэксуальнай. Як лічаць вынаходнікі сэксуальнай залежнасці — яна не меней шкодная для здароўя ды грамадства, чым традыцыйныя алкагольная і інтэрнэтавая.
Такім чынам, калі сэкс для вас — сродак пераадолець стрэс, вы пазбягаеце негатыўных або балючых эмоцыяў пры інтымных стасунках, няздатныя ўсталяваць блізкія духоўныя адносіны, віншую, вы — сэксуальна залежная асоба. Пры развіцці залежнасці такія людзі страчваюць кантроль над сваёй здольнасцю казаць «не» і рабіць выбар. Іх сэксуальныя паводзіны робяцца часткай цыкла думак, пачуццяў і дзеянняў, якія яны больш не ў стане кантраляваць Магчыма, нехта тут пачне спрачацца, бо час ад часу адну‑дзве са згаданых прыкметаў здольны адшукаць у сабе кожны чалавек са здаровым лібіда. Але спецыялісты ўдакладняюць: для сэксуальна залежнага чалавека сэкс — жыццёвая неабходнасць, дзеля якой ён ахвяруе ўсім астатнім, у тым ліку і людзьмі, якія становяцца папросту сродкам для задавальнення патрэбаў. Згодна з апісаннямі спецыялістаў, сэксуальна залежны чалавек — гэта, хутчэй за ўсё, мужчына пасля сарака гадоў, які вядзе абсалютна нармальнае жыццё, мае ўсталяваны побыт і сям’ю. Хворага ў ім выдаюць толькі такія рысы як: празмерная цікавасць да выпадковых палавых сувязяў з малазнаёмымі ды зусім незнаёмымі людзьмі; цяга да інтэрнэт‑сэксу, порна, тэлефонных сэкс‑паслугаў і прастытутак; адсутнасць турботаў пра наступствы сэксу; абсалютная абыякавасць да адносінаў па‑за ложкам. Часцей за ўсё залежнасць развіваецца ў няўпэўненых у сабе людзей, якія перажылі або перажываюць светапоглядны ці духоўны крызіс, адчуваюць уласную непаўнавартаснасць, вядуць унутрана пусты лад жыцця, не маюць захапленняў, сяброў, блізкіх. Спецыялісты пакуль губляюцца, да чаго аднесці сэксуальную залежнасць — памежнага стану ці клінічнага захворвання, але сыходзяцца на тым, што ў хатніх умовах пазбавіцца ад гэтай трасцы немагчыма. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Залежнасць ад сэксу дактары рэкамендуюць лячыць у бальніцах.
|
|