Будслаў-2010
29.06.2010 15:00
—
Новости Культуры
|
1 і 2 ліпеня ў Будславе, на Мядзельшчыне, адбываецца фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі.
Традыцыя пілігрымак у Будслаў аднавілася за незалежнасцю Беларусі, напачатку 1990‑х. Ад таго часу тысячы вернікаў з Беларусі і ўсяго свету,каталікоў і праваслаўных, прыходзяць да касцёла пакланіцца абразу Нябеснай Апякункі Беларусі. Фэст у Будславе зрабіўся самым велічным, урачыстым і, зрэшты, самым беларускім святам краіны. Кульмінацыяй фэсту з’яўляецца ўрачыстае шэсце з цудатворнай іконай. Дзясяткі тысяч людзей з запаленымі свечкамі абыходзяць цэнтральную плошчу мястэчка і вяртаюцца да касцёла. Нібы жывая вогненная рака плыве перад велічнай базілікай. Гэта прыгожы і велічны момант, які абавязкова трэба пабачыць на свае вочы, каб адчуць гісторыю і ўрачыстаць свята Маці Божай Будслаўскай. НШ *** Асаблівасці арганізацыі сёлетніх урачыстасцяў у Будславе Як і летась, па ініцыятыве органаў МУС з мэтай гарантавання максімальнай бяспекі ўдзельнікаў мерапрыемстваў вакол касцёла будуць усталяваны турнікеты з металашукальнікамі. Забараняецца мець пры сабе халодную, агнястрэльную і газавую зброю, выбуховыя рэчывы, рэжучыя і колючыя прадметы, шкляныя бутэлькі і іншыя рэчы, якія могуць несці пагрозу для жыцця і здароўя людзей. Перад алтаром будзе абсталяваны сектар для інвалідаў. Палаткавы гарадок для пілігрымаў будзе арганізаваны на тэрыторыі былога аэрадрома, каля якога будзе таксама размяшчацца стаянка для аўтобусаў. Праезд на стаянку плануецца арганізаваць толькі з боку мястэчак Крывічы і Даўгінава. Месцы паркоўкі аўтобусаў будуць абазначаны. Праезд у цэнтр Будслава для легкавых аўтамабіляў будзе перакрыты 1 ліпеня з 12.00.Стаянка для легкавых аўтамабіляў духавенства прадугледжана за будынкам кляштара. Праезд на стаянку магчымы толькі пры наяўнасці пропуску вызначанага ўзору. *** 1 ліпеня, чацвер 13.00—17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў. 18.00 — святая Імша для пілігрымаў. 20.30 — Акафіст (хор грэка‑каталіцкай Царквы). 21.00 — марыйныя Нешпары (ксяндзы‑салезіяне). 23.00 — святы Ружанец (айцы‑кармеліты). 24.00 — працэсія і святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч; спеў — мінская парафія Найсвяцейшай Тройцы (Св. Роха) на Залатой Горцы). 2 ліпеня, пятніца 02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку (гурт «Небасхіл»; Алеся Унукоўская). 02.00 — святая Імша паводле грэка‑каталіцкага абраду (перад абразом Маці Божай). 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (у базыліцы). 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі на польскай мове (спеў — пілігрымы). 06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы‑бернардыны). 07.30 — святы Ружанец (ксяндзы‑марыяне). 08.30 — святая Імша на польскай мове ў базыліцы (цэлебруюць арцыбіскуп Варшаўска‑Пражскі Хенрык Хосэр і айцы‑новапрэсвітэры). 10.00 — прэзентацыя Кампендыя ККК на беларускай мове (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч) і прадукцыі выдавецтва «Про Хрысто». 10.30 — святая Імша (цэлебруюць біскупы Беларусі; спеў — хор мінскай архікатэдры «Gloria»). Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, працэсія. Гімн Te Deum laudamus. 13.00 —святая Імша на польскай мове (біскуп Антоні Дзям’янка) Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 і 2 ліпеня ў Будславе, на Мядзельшчыне, адбываецца фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі. + Асаблівасці арганізацыі сёлетніх урачыстасцяў у... |
|