Купалле ў Купалаўскім. 21.by

Купалле ў Купалаўскім

06.07.2010 12:24 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае 6 ліпеня на Купальскую ноч у Мінску.

Купалле ў Купалаўскім музеі пачнецца, а 19 гадзіне купальскімі песнямі з элементамі традыцыйнага абраду ў выкананні фальклорнага гурта «Ліцвіны», а працягнуцца літаратурна-музычнай праграмай «Па струнах думак…». У яе ўвойдуць песні на вершы Янкі Купалы, лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы і музычныя кампазіцыі ў выкананні беларускіх артыстаў: «Alta Mente», «Хорціца», «Relikt», Алеся Камоцкага, Ірыны Лой, Андрэя Касценя, Рамана Яраша.

Наведвальнікаў чакае пляценне купальскіх вянкоў, маляванне па твары, пошукі папараць-кветкі, майстар-клас старадаўніх беларускіх танцаў суполкі «Гістрыён» ў суправаджэнні гурта «Пераплут».

Гэтым вечарам наведвальнікі музея змогуць апынуцца ў фотаатэлье пачатку ХХ стагоддзя і атрымаць партрэт у нацыянальным строі на добрую згадку, прыняць удзел у майстар-класе сябра Саюза майстроў Наталлi Гамаюнавай па выцінанцы — традыцыйнаму для беларускага горада віду мастацтва, і кожны жадаючы атрымае магчымасць стварыць маленькі мастацкі шэдэўр.

Завершыцца свята агнявым шоў «Танец агню».

Кошт квіткоў — 5 тысяч рублёў. Для Іванаў уваход вольны, для Марый таксама, але толькі ў тым выпадку, калі яны прыйдуць у нацыянальных строях і з купальскімі вянкамі.


АП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае 6 ліпеня на Купальскую ноч у Мінску. Купалле ў Купалаўскім музеі пачнецца, а 19 гадзіне купальскімі песнямі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика