Новы мужчына: пяшчотны, далікатны, і плача
07.07.2010 10:52
—
Новости Культуры
|
Мужчына! Ты па-ранейшаму забаўлены неадчэпнымі думкамі, як пракарміць сям’ю, як прасунуцца ў кар’еры, як зрабіцца моцным і нязломным? Новая мужчынскасць дазваляе табе зрабіць тое, не напінаючы жылаў. Паняцце мужчынскасці зведала за апошні час шмат зменаў. Фемінізм спрычыніўся да вызвалення жанчыны, гомасэксуалы пасля доўгіх змаганняў пакрысе атрымліваюць больш правоў, і ўсё гэта, як ні дзіўна, паўплывала на вобраз звычайнага гетэрасэксуальнага мужчыны. Цяпер ён можа быць крыху больш пяшчотнейшы, чуллівейшы, і яму нават дадзенае права падумваць пра пластычныя аперацыі. Стары вобраз мужчыны быў аднаслойным і строгім. Ад мужчыны чакалі, што ён будзе моцны абаронец, мужны ўсёзнаўца і паноўны самалюбец. Мужчына быў тым, хто корміць, тым, хто ўсталёўвае ў сям’і строгія межы і абмежаванні, што называецца, «кіруе працэсам». Мужчына мусіў ускараскацца на вяршыню сямейнай піраміды і не мець патрэбы ў помачы. А яшчэ шукаць далікатную, хатнюю, жаноцкую жанчыну. Новая мужчынскасць — з’ява не такая простая. Яна разнастайная і шматгранная. Новая мужчынскасць дазваляе мужчыну быць слабым і нават крыху палахлівым, сумнявацца, а таксама зрабіцца мяккім і далікатным. А ўсім сваім крытыкам наш герой атрымаў права адказаць: «Мужчына таксама чалавек». У прыватным жыцці новы мужчына — неабавязкова асноўны карміцель у сям’і, ён не павінен быць «кепскім жандарам», згінацца над сямейнікамі крукам, яму не трэба караскацца на вяршыню сямейнай піраміды, а яго жанчына не абавязкова мусіць заставацца мяккай і сямейнай. Выдае на тое, што мужчыну ўжо не даваць рады ўсім фізічным заняткам у доме (балазе цяпер ёсць шматлікія спецыялісты). У старой мужчынскасці было шмат заганаў. Мужчына, які цер свае дзянькі, як арабскі шэйх, які кіраваў наваколлем і трымаў свет у сваіх эканамічных абцугах, песцячы свой статус валадара, з цягам часу рабіўся зажорсткім і надта суворым, у яго не ставала часу на самога сябе. Такія мужчыны былі нягнуткімі ў шмат якіх пытаннях, ім бракавала часу на бацькоўства, яны бралі на сябе зашмат і не ўмелі падзяліцца цяжарам адказнасці з жанчынай. Выходзячы на пенсію, такі мужчына марнеў і гібеў – такой вялікай была розніца паміж пенсійным і актыўным жыццём. Новая мужчынскасць дазваляе мужчыну цешыцца з перавагаў новай сітуацыі: ім можна быць крыху здзяцінелымі і рабіць глупствы, яны могуць мець асалоду ад гадавання дзяцей, ім дазваляецца прыслухацца да сябе і выявіць рэчы, якія робяць іх шчаслівымі. Ім можна не напінаць жылы і не класці ўсё жыццё на алтар кар’еры. Цяпер ім дазваляецца абаперціся на жанчыну ў эканамічным сэнсе (што яны рабілі і раней, але не казалі публічна), ім можна быць разняволенымі: даглядаць і песціць сябе. З аднаго боку, шмат людзей адчуваюць небяспеку, што за цяперашнім светам статус мужчыны прыніжаецца, і ён ужо не прымаецца як верхаводнік у грамадстве ўвогуле і ў асабістым жыцці ў прыватнасці. З іншага боку, сучасным мужчынам прапануецца разняволіцца і атрымліваць ад новай сітуацыі асалоду, прыўлашчыць новыя паводзіны і думкі, якія ў старыя часы лічыліся б «ганебнымі» і «жаночымі», якія насамрэч могуць палегчыць і аптымізаваць іх жыццё. Сямён Цыбульскі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчына! Ты па-ранейшаму забаўлены неадчэпнымі думкамі, як пракарміць сям’ю, як прасунуцца ў кар’еры, як зрабіцца моцным і нязломным? Новая мужчынскасць дазваляе... |
|