Віктар Шніп. Балада Пётры Сергіевіча. 21.by

Віктар Шніп. Балада Пётры Сергіевіча

10.07.2010 13:46 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

(10.07.1900—1.11.1984)

Мастак — нявольнік вечнай прыгажосці,
Якому аж да смерці без спачыну
Не маляваць партрэты для кагосьці,
А ратаваць славутую Айчыну
Ад той самоты, што людзям не сніцца,
А не дае табе спакойна жыць,
І век табе на родны край маліцца,
Які даўно распяты на крыжы
Дарог Еўропы, па якіх агнёва
Хадзілі заваёўнікі не раз,
Ды Беларусь жыве, жыве і мова,
Яна, як наша кроў, заўсёды ў нас.
І да цябе, да віленскай майстэрні,
Прыходзяць, як да Храма, мастакі
І прыгажосці беларускай зерне
Ты ў сэрцы рассяваеш на вякі,
І прыгажосць у людзях прарастае,
Якія любяць не сябе, Айчыну.
Айчына непрыгожай не бывае.
Яе любіць да смерці без спачыну.
І ты малюеш, што душа жадае,
За што табе не плацяць ні граша.
Малюеш, і душа твая спявае,
І плача беларуская душа.

4.10.2008


Віктар Шніп

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(10.07.1900—1.11.1984)Мастак — нявольнік вечнай прыгажосці,Якому аж да смерці без спачынуНе маляваць партрэты для кагосьці,А ратаваць славутую АйчынуАд той самоты, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика