Гід для залётніка-пачаткоўца. 21.by

Гід для залётніка-пачаткоўца

02.08.2010 18:31 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыйшоў час паставіць навуку на карысць мужчыны!

Як мець поспех у жанчын? Спытайце ў пяці розных мужчын і атрымаеце 5 розных адказаў. А вось перанакіруйце гэтае пытанне шатландскім навукоўцам з універсітэта Абердына, якія нядаўна правялі эксперымент на тэму сэксуальнай прывабнасці. Яны адкажуць вам: «Хлопцы, не дурыце сабе і іншым галаву! Вам дастаткова толькі выцягнуць у жанчыны ўсмешку так, каб гэта пабачыла абранніца вашага сэрца. Усё астатняе за вас зробіць эвалюцыя».

Такім чынам, адсюль выводзім параду № 1 — «Рассмяшы яе сяброўку». Так-так, менавіта сяброўку, а не яе саму. Навукоўцы з універсітэта Абердына навуковым шляхам высветлілі, што жанчыны, якія бачаць іншую жанчыну, што ўсміхаецца незнаёмаму мужчыну, пачынаюць лічыць таго мужчыну прывабным і прыгожым. Во як.

Цяпер неабавязкова чырванець перад абліччам упадабанай дзяўчыны ды плесці ёй абы-што. Дастаткова заспець яе з якой-небудзь сяброўкай і, звяртаючыся менавіта да сяброўкі, без ценю сораму расказаць смешны анекдот.

Адсюльсама, дарэчы, і парада № 2 – «Смяшы, а не рабі станоўчае ўражанне». Хопіць практыкавацца ў сказе «У мяне свая фірма і я люблю фільмы Кустурыцы». Замест таго каб пнуць жылы, даводзячы жанчыне, што ты варты ўвагі як асоба, дастаткова проста выклікаць смех.

У даследаванні шатландскіх навукоўцаў узялі ўдзел 60 студэнтак. Навукоўцаў цікавіла, якія прычыны ўплываюць на жанчын падчас выбару сэксуальнага партнёра. Студэнтак папрасілі паглядзець фатаграфіі і правесці градацыю прывабнасці выяўленых на фотаздымках мужчын. І што ж высвятляецца? Найбольш сэксуальнымі выявіліся мужчыны, што на здымках паспяхова смяшылі іншых жанчын.

Таму наша парада №3 — «Паслугуйся эвалюцыяй — завядзі сабе прыгожую прыяцельку». Праўда, ты маеш прыяцельку – сэксапільную дзяўчыну, сяброўку дзяцінства, з якой — а вы абодва ведаеце гэта дакладна — ніколі нічога не атрымаецца? Прыйшоў час выпрабаваць ваша сяброўства. Папрасі яе схадзіць з табою на вечарынку, прэзентацыю, дзе будзе прысутнічаць твая абранніца. Што трэба рабіць — ламаць камедыю: старой сяброўцы ты нешта актыўна апавядаеш, яна ўсміхаецца і час ад часу нават гучна смяецца, прыцягваючы ўвагу тваёй упадабанкі. Паводле шатландскіх навукоўцаў, менавіта пасля гэтага іншыя жанчыны пачнуць кідаць на вас зацікаўленыя позіркі («Што гэтая красуня з ім робіць?», «Напэўна, гэты мужчына сапраўды варты ўвагі жанчыны» і да т.п.).

«Мы схільныя ставіцца да сэксуальных упадабанняў як да суб"ектыўнай рэчы, але ж насамрэч на іх маюць уплыў іншыя людзі», — кажа д-р Бэн Джонс, які і арганізаваў гэты эксперымент ва ўніверсітэце Абердына.

Д-р Джонс лічыць гэты эксперымент праявай эвалюцыі. Па-першае, усмешка заўсёды сведчыць, што на (пад)свядомым узроўні людзі лічаць, што ў таго, хто смяецца, усё добра.

«Калі сэксуальнасць не такая відавочная або цяжка даць адназначную ацэнку мужчыну, дык многія жанчыны проста пачынаюць імітаваць паводзіны іншых жанчын, — кажа д-р Джонс. — Тыя жанчыну думаюць прыблізна гэтак: «Як іншым з тым мужчынам добра, дык значыць, іншая жанчына ведае нешта, чаго не ведаю я» ».

П. С. І апошняя наша парада № 4 — «Не пераігрывай!» Неверагодная жанчына побач з табою дзярэ бакі ад смеху, ты сам выпраменьваеш дасціпнасць і найвышэйшую прывабнасць. Цяпер упадабаная табой дзяўчына расчаруецца і можа падумаць, што ты настолькі файны, што… не для яе.

Падзяліцца навіной: 
Cямён Цыбульскі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыйшоў час паставіць навуку на карысць мужчыны!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика