У
12.08.2010 10:45
—
Новости Культуры
|
Выстава «Традыцыі і культура Японіі» адкрылася ў гомельскай карціннай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі 11 жніўня. Экспазіцыя прадастаўлена пасольствам Японіі ў Рэспубліцы Беларусь.
Як паведаміў галоўны захавальнік фондаў галерэі Алег Курашоў, на выставе прадстаўлены прадметы культуры і быту Краіны ўзыходзячага сонца: дыярамы аб’ектаў сусветнай спадчыны Японіі, уключаных у спіс ЮНЕСКА. У ліку экспанатаў — макеты замкаў і храмаў, наборы лялек, паветраных змеяў, японскіх масак, мініяцюрныя кампазіцыі дзіцячых святаў, набор макетаў для азнаямлення з японскай кухняй і посуду для чайнай цырымоніі, прадметы адзення. Паводле слоў Курашова, адкрыццё экспазіцыі — сведчанне ўмацавання і далейшага развіцця сяброўскіх сувязяў паміж беларускім і японскім народамі. Выстава будзе доўжыцца да 12 верасня. |
|