Кірмаш беспрытульных сабак і катоў — Менск, 14 жніўня. 21.by

Кірмаш беспрытульных сабак і катоў — Менск, 14 жніўня

14.08.2010 01:09 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 жніўня на цэнтральнай алеі сталічнага парка Чалюскінцаў пройдзе акцыя па пошуку гаспадароў для безнаглядных сабак і катоў (пачатак у 13.00). Акцыя арганізавана грамадскім аб’яднаннем абароны жывёл «Эгіда» і прымеркавана да Міжнароднага дня бяздомных жывёл (16 жніўня).

Як паведаміла БелаПАН валанцёр ГААЖ «Эгіда» Вольга Кур’ян, асноўная мэта акцыі — знайсці гаспадароў бяздомным жывёлам, якія знаходзяцца на папячэнні грамадскай арганізацыі. Усяго ў парк будуць прывезены 40 катоў і 60 сабак. Усе жывёлы здаровыя, большасць — прышчэпленыя і стэрылізаваныя. У парку таксама будзе працаваць ветэрынар, які бясплатна дасць уласнікам жывёл неабходную інфармацыю аб кармленні і доглядзе новага пітомца.

Як паведаміла Кур’ян, ахвотнікі стаць гаспадарамі жывёл павінны мець пры сабе дакументы. Наведвальнікі акцыі таксама могуць дапамагчы бяздомным сабакам і катам, пакінуўшы для іх у спецыяльнай палатцы корм, лекі, амуніцыю, пераноскі і іншае.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 жніўня на цэнтральнай алеі сталічнага парка Чалюскінцаў пройдзе акцыя па пошуку гаспадароў для безнаглядных сабак і катоў (пачатак у 13.00). Акцыя арганізавана...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика