Антось Рудак. Ваўчыная. 21.by

Антось Рудак. Ваўчыная

21.08.2010 22:59 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вечныя завалы і заўсёды праблемы,
Стомленыя вочы пазіраюць у столь,
Мы з табой ахвяры ненажэрнай сістэмы –
Кава, цыгарэты, інтэрнэт, алкаголь.

Мы з табой адзіныя ў цэлым сусвеце,
Нас не навучылі дбаць пра заўтрашні дзень.
Помніш, як яны называлі нас дзецьмі?
Узяцца бы ды ў вочы ім цяпер паглядзець.

А калі мы з гора набярэмся і злыя
Швэндацца па горадзе папрэм да зары,
Выйдзем на пагорак і на месяц завыем,
І праз кіламетры нас пачуюць сябры.

Нас ва ўсе бакі і гарады раскідала,
Толькі непазбежна гэты дзень надыдзе.
Час калі ваўкі заўжды збіраюцца ў зграю –
Ім пляваць на межы, бо яны для людзей.

Падзяліцца навіной: 
kabierac.livejournal.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечныя завалы і заўсёды праблемы,Стомленыя вочы пазіраюць у столь,Мы з табой ахвяры ненажэрнай сістэмы –Кава, цыгарэты, інтэрнэт, алкаголь...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика