Cэкс падчас цяжарнасці
31.08.2010 14:51
—
Новости Культуры
|
1. Няма сэксу — ёсць праблема Гісторыі пра буслоў і капусту адышлі ў нябыт — цяпер бацькі амаль не хаваюць, што цяжарнасць наступае пасля таго, як «сперматазоід сустрэў яйцаклетку, і стуль плод пачаў расці ў матчыным жыватку». Аднак нягледзячы на шчырасць і адкрытасць у пытаннях апладнення, дагэтуль існуе збянтэжанасць у асвятленні сэксуальнага жыццё падчас цяжарнасці. Грамадства ставіцца да цяжарнай як да будучай маці, якая хутка будзе дарыць цеплыню й любоў. Але ж жанчына пры гэтым застаецца жанчынай. 2. Як усё будзе Што ж адбываецца з жаночай пажадай падчас цяжарнасці? Напачатку цяжарнасці жанчына зазнае зніжэнне поцяга, і ў яе змяншаецца здольнасць даходзіць да аргазму. Млосць, млявасць — уласцівыя першым месяцам цяжарнасці і могуць часткова тое нежаданне растлумачыць. Ёсць і іншыя прычыны — псіхалагічныя. Між тым любошчы падчас працэсу цяжарнасці дазваляюцца і не вядуць да пашкоджання плода. У другой траціне перыяду цяжарнасці сэксуальныя адчуванні, як правіла, паляпшаюцца, у асноўным дзякуючы пачуццям радасці і паўнаты жыцця. Напухласць смачкоў і магутнае забеспячэнне крывёю вобласці тазу даюць пачуццё цяплыні, якое падобнае да полавага ўзрушэння. Не забудземся таксама пра свабоду ад супрацьзачаткавых сродкаў. Але ёсць мужчыны і жанчыны, якія непакояцца, што полавая актыўнасць можа прывесці да заўчасных родаў. Праўда, даследаванні не выявілі простай сувязі паміж любошчамі і аргазмам ды заўчаснымі родамі. 3. Што можна (з)рабіць? А як жа сэксуальныя паставы, з імі падчас цяжарнасці як? Тут уступае жалезнае правіла сексолагаў: «Позу, якая зручная абоім партнёрам, мяняць не варта». Калі жывот замінае, можна выбраць іншыя паставы: жанчына кладзецца на бок, а мужчына апынаецца ззаду. Або поза «вершніцы». Ключавыя словы тут: абы было добра жанчыне. А што пасля родаў? У першыя месяцы жыцця немаўляці вольнага часу ў маладой мамы з яе складаным графікам крамленняў і сну будзе значна менш, чым у цяжарнай. Да таго ж, накладаецца частая псіхалагічная дэпрэсія гэтага перыяду. Таму ад мужа ў гэты час патрабуецца ўвага, цярпенне, ласка і дапамога. Падзяліцца навіной:
Cямён Цыбульскі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяжарная — жанчына з сэксуальнымі патрэбамі і здольнасцю ўзбуджацца. |
|