Фотафакт: На былым клецкім касцёле з’явіліся яшчэ дзве «цыбуліны»
02.09.2010 18:57
—
Новости Культуры
|
Былы дамініканскі касцёл пабудаваны напрыканцы ХVII ст., з’яўляецца помнікам архітэктуры І катэгорыі. ![]() Фота Людмілы Пракопавай, . ![]() Клецк, кастрычнік 2008 г. Фота Сямёна Печанка. ![]() Так касцёл выглядаў да восені 2008 г. Фота К. Шастоўскі. На былым клецкім касцёле з’явіліся яшчэ дзве «цыбуліны». Імі «ўпрыгожылі» вежы над уваходам. Нагадаем, што ўсталяванне першага цыбулепадобнага купала ў 2008 годзе выклікала скандал. Старшыня ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч звяртаўся ў Міністэрства культуры і пракуратуру. З Міністэрства культуры тады адказалі, што ўсталяванне купалаў-цыбулін на былым касцёле пярэчыць заканадаўству. Бо ён з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 1-й катэгорыі і такія дзеянні прывядуць да змены знешняга выгляду помніка. Аднак, настаяцель Матфей Белавус зрабіў па-свойму. Як бачым, на адной «цыбуліне» бацюшка не спыніўся. Падзяліцца навіной:
СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы дамініканскі касцёл пабудаваны напрыканцы ХVII ст., з’яўляецца помнікам архітэктуры І катэгорыі.
|
|