Пад Полацкам знайшлі сярэднявечную прыстань і крыж вікінгаў
06.09.2010 15:41
—
Новости Культуры
|
У вёсцы Лучна археолагі два месяцы вывучалі пляцоўку пад будучую электрастанцыю.
Двухмесячныя раскопкі ў вёсцы Лучна пад Полацкам завяршыліся знаходкамі блізу 15 манет і варажскага крыжа. Падчас экспедыцыі археолагі адкрылі сярэднявечную прыстань і два могільнікі розных эпох. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Раскоп У Беларусі раней знаходзілі толькі два варажскія крыжы. Адзін з іх цяпер знаходзіцца у дзяржаўнай калекцыі, іншы – у прыватнай. Таксама сярод знаходак пражскія грошы і дынарыі Вітаўта. Дарэчы, за адзін пражскі грош у часы ВКЛ можна было набыць курыцу. Манеты Сёлетнія раскопкі самыя вялікія ў Беларусі за гэты год. Іх плошча склала 1130 квадратных метраў, распавёў Еўрарадыё кіраўнік экспедыцыі археолаг Марат Клімаў. Клімаў: "У гэтым годзе мы капаем феадальны комплекс Лучна, які складаецца з некалькіх асобных комплексаў. Па першае, гэта феадальная сядзіба, якая існавала тут з XI па XVI стагоддзе і комплекс вясковых могілак. Таксама быў адкрыты грунтовы могільнік XIII стагоддзя". Археолаг Марат Клімаў Жыццядзейнасць сядзібы праходзіла ў некалькі этапаў, працягвае археолаг. Клімаў: “Комплекс Лучна мае вялікае навуковае значэнне, бо на адным месцы мы можам назіраць розныя этапы існавання сядзібы. Кожны з могільнікаў завяршае пэўны этап жыцця на сядзібе. Першы этап быў завершаны на пачатку XIII стагоддзя. Гэтаму паспрыяў пажар праз ваеннае ўварванне. Хутчэй за ўсё тут ішлі міжусобныя войны паміж феадаламі. У XV стагоддзі пачынаецца другі этап жыццядзейнасці сядзібы. Забудовы знаходзяцца за 2 метры ад могілак. То бок людзі не ведалі, што жывуць поруч з пахаваннем". Уладальнікі сядзібы ў Лучне актыўна займаліся міжнародным гандлем. Пра гэта сведчыць падводная прыстань, што была знойдзена ля Дзвіны побач з археалагічным комплексам. Гэта першы выпадак у археалогіі Беларусі, калі прыстань фіксуецца дакладна. У Дзвіне ля былой прыстані капальнікі знайшлі колькі манет. Як сцвярджае археолаг-аматар Аляксандр Мядзельскі, да апошняга часу ён не верыў у існаванне прыстані. Мядзельскі: “Для мяне вялікае дзіва, што гэта прыстань. Мне падавалася, што гэта звычайны мыс. Першыя манеты, якія мы там знайшлі – паўгрош чаканцы Жыгімонта Старога і пражскі грош у некалькіх метрах ад прыстані. Пікам стала знаходка дынарыя Вітаўта, лепшага проста не магло быць". Жыхары сядзібы былі заможныя, бо сярод знаходак трапляліся засцёжкі ад кнігаў і фрагменты рэйнскага керамічнага посуду. Засцёжка ад кнігі У Лучне раскопкі вядуцца з 1998 года. У 2002 годзе знайшлі скарб у 222 срэбныя манеты, а ў 1999-м – баявы кісцень, аналагаў якому няма ў Беларусі.Дарэчы, раскопкі мелі аварыйны характар, бо у Лучне у хуткім часе можа пачацца будаўніцтва Полацкай электрастанцыі. Аднак даследаванне помніка яшчэ не завершана, адзначае Марат Клімаў: “Яшчэ каля 2 тысяч квадратных метраў застаюцца недаследаванымі. Мы шчыра спадзяемся, што электрастанцыю не будуць будаваць у гэтым годзе. Тады мы зможам яшчэ адзін сезон пакапаць у Лучне". На раскопкі былі мабілізаваныя значныя сілы. У розныя часы ў экспедыцыі працавала ад 30 да 100 чалавек. У ліпені тут капалі студэнты-практыканты, а ў жніўні валанцёры Полацкага археалагічнага легіёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двухмесячныя раскопкі ў вёсцы Лучна пад Полацкам завяршыліся знаходкамі блізу 15 манет і варажскага крыжа. Падчас экспедыцыі археолагі адкрылі сярэднявечную...
|
|