У Мінск Стынг прыедзе на дзесяці фурах
06.09.2010 18:03
—
Новости Культуры
|
Падрыхтоўка да прыезду Стынга і брытанскага Каралеўскага сімфанічнага аркестра ў Беларусі выйшла на фінішную прамую. Нагадаем, першы канцэрт Стынга ў Мінску плануецца 18 верасня. Паводле інфармацыі арганізатараў канцэрта, музыкант і яго гурт прыляцяць з Вільнюса на асабістым самалёце, астатнія ўдзельнікі тура прыедуць на аўтобусах: у двух размесцяцца музыканты аркестра і яшчэ ў чатырох — тэхнікі, якія адказваюць за арганізацыю шоу (усяго 139 чалавек). Для канцэрта ў За пультам падчас канцэрта будзе працаваць аўстралійскі гукарэжысёр Говард Пэйдж, які даўно супрацоўнічае са Стынгам і Каралеўскім філарманічным аркестрам. Канцэрт будуць здымаць чатыры камеры, а відарыс — праецыравацца на некалькі вялікіх рухомых экранаў. Экраны будуць трансляваць канцэрт і відэаэфекты, над стварэннем якіх працавалі дзевяць вядомых відэамастакоў. Сярод апошніх і Мішэль Гондры, кліпмейкер Radiohead і рэжысёр фільмаў «Вечнае ззянне чыстага розуму» і «Перамотка». Асобная брыгада тэхнікаў забяспечыць у Мінску светлавое шоу, параўнальнае, па інфармацыі арганізатараў, з тымі, якія можна ўбачыць на канцэртах Muse, Radiohead і Джорджа Майкла.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падрыхтоўка да прыезду Стынга і брытанскага Каралеўскага сімфанічнага аркестра ў Беларусі выйшла на фінішную прамую. Нагадаем, першы канцэрт Стынга ў Мінску...
|
|