У Літве пройдуць Дні культуры Беларусі. 21.by

У Літве пройдуць Дні культуры Беларусі

15.09.2010 13:42 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17-19 верасня 2010 года ў Літве пройдуць Дні культуры Беларусі. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў, прадстаўнікі міністэрстваў культуры дзвух краін на чале з міністрам культуры Беларусі Паўлам Латушкам і міністрам культуры Літоўскай Рэспублікі Рэмігіюсам Вілкайцісам. Усяго ў складзе беларускай дэлегацыі каля 170 чалавек.

Запланаваныя наступныя мерапрыемствы: адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 170-годдзя са дня нараджэння вядомага паэта і пісьменніка, адваката Францішака Багушэвіча, адкрыццё выставы “Іван Хруцкі ў дыялогу культур”, якая прысвечана 200-годдзю са дня нараджэння Івана Хруцкага, канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам А.Анісімава,

паказ спектакляў “Пінская шляхта” па матывах Дуніна-Марцінкевіча і “Translation” па матывах твора Б.Фрыела Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, свята беларускай песні з удзелам самадзейных калектываў беларускай дыяспары і прафесійнага творчага калектыву з Беларусі.

Падзяліцца навіной: 
АП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17-19 верасня 2010 года ў Літве пройдуць Дні культуры Беларусі. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў, прадстаўнікі міністэрстваў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика