Што рабіць, калі вам стала сумна з вашым мужчынам?
20.09.2010 23:06
—
Новости Культуры
|
У тым несумненна пярэстым цесце, з якога замяшаныя нашы хлопцы, А бо іншы раз так хочацца падправіць няўдалы рэцэпт! Напрыклад, дадаць трошкі вострай рэўнасці і пякучай увагі… Такім чынам, ён стаў сумным. Перастаў гарэць і палаць запалам. Усё часцей затрымоўваецца на працы, усё радзей прылятае дадому з букетам кветак. Вобразна кажучы, рошчына апала і пакрылася неапетытнай скарынкай. Што ж, самы час дадаць «паўкіло Атэла» — або прымусіць яго порэўнаваць. 200 грамаў ванілі: неадкладна пачніце даглядаць за сабой. Калі вы не рабілі макіяж — пачніце. Запішыцеся ў бліжэйшы Падарыце сабе кветкі — хай думае, што ў вас з’явіўся рамантычны і нябедны прыхільнік. Калі ваш прэсны калач з’явіцца дадому — дэманстратыўна выкіньце букет у вакно з уздыхам: «Тысячу разоў казала яму, а ён усё ходзіць і ходзіць, кветкі усё носіць і носіць…" 100 грамаў перцу: і ў вас таксама ёсць сябры, і таксама — мужчынскага полу. Ён на рыбалку — ну і вы ў шынок, ён на футбол — а вас вязуць у тэатр, у яго гараж — у вас сяброўкіна лечішча. А якія там былі смешныя хлопчыкі! А той, з гітарай, выліты Вольскі… 100 грамаў разынак: у кожнай жанчыне павінна быць таямніца. Яна павінна быць прыкметная. Што? А? Ды не, нічога, гэта я так… Куды? Ды так, па справах… Каму тэлефанавала? Не важна, гэта проста… Што? Ах, прабач, я нешта задумалася… Аб чым? Аб сваім, аб дзявочым… 100 грамаў шакаладу: будзьце ўвесь час жыццярадаснай і актыўнай! Ён тэлефануе даведацца, як вы там без яго — выдатна! Як выдатна, што выдаўся свабодны адвячорак! Не, мілы, я не сумую, што ты, у мяне процьма спраў! Так, я шчаслівая! Не сумую, цалую, пакуль! Ну вось, у прынцыпе, ваш Атэла зусім гатовы: ён у поўнай упэўненасці, што ў яго самая вясёлая, самая радасная сяброўка, вакол якой так і ўюцца ўсякія мачо з сур’ёзнымі намерамі, такую Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі простых спосабаў звіць з мужчыны вяроўку. |
|