Апошняя нядзеля мела асаблівую дату: 10.10.10. Да гэтага дня кампанія прымеркавала акцыю кнігаабмену.
«Бук-кросінг 350+15 дзён у годзе» праводзіўся ў сусветны кліматычны дзень 10.10.10, ініцыяваны ў мэтах памяншэння вугляроднага следу, які пакідаюць людзі падчас жыццядзейнасці. На думку арганізатараў, каб зменшыць свой вугляродны след, дастаткова толькі змяніць свае звычкі. Кнігаабмен, напрыклад, дае магчымасць панізіць выкіды вуглякіслага газу і захаваць вялізную колькасць рэсурсаў — дрэваў, энергіі, вады — неабходных для стварэння абсалютна новай кнігі. Замест таго, каб пыліцца на паліцах, кнігі будуць пераходзіць з рук у рукі.
На выходных кнігамі можна было абменьвацца праз адмысловую шафу на Фестывалі нефармальнай адукацыі, які адбываўся ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB). Але 10 кастрычніка акцыя не заканчваецца. Д
ля папулярызацыі ідэяў бук-кросінга з 11 кастрычніка шафа для абмену кнігамі з’явілася ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а). Кожны ахвочы зможа працягнуць кнігаабмен. Пакінуць кнігі ў Мінску можна таксама ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы (пр. Газеты «Праўда», 20), клубе «Графіці» (зав. Калініна, 16).
Упершыню пакінуў два дзесяткі кнігаў з тлумачальнымі пазнакамі ў гатэлі спецыяліст па інтэрнэт-тэхналогіях Рон Харнбэкер ў маі 2001 году. Кнігі прызначаліся для кожнага ахвочага пачытаць з умоваю працягнуць ланцуг перадачы. Такім чынам быў заснаваны кнігазварот з высокай мэтаю вызвалення кнігаў. Праз год сайт Рона меў некалькі соцень паслядоўнікаў. Да 2006 года у Еўропе бук-кросінг разгарнуўся як сапраўдны рух. Людзі пачалі пакідаць часопісы ды кнігі ў парках, транспарце. У Італіі, напрыклад, улады Фларэнцыі бязвыплатна прэзентавалі руху кнігаабмену 4 тысячы выданняў, якія распаўсюджваліся на рынках горада і ў будынку мэрыі.
Праўда, на прасторы былога СССР рух кнігазвароту сутыкнуўся з праблемаю — людзі бяруць кнігі, чытаюць ды не спяшаюцца перадаваць узятае іншаму.
У Беларусі зарэгістраваць кнігу і адпусціць, а вольны рух па рукам можна на сайце афіцыйны сайт буккросераў або . Кніга атрымлівае ўласны код, які наносіць на яе гаспадар. Існуе таксама міжнародны партал буккросераў
Амбіцыйная кампанія 10.10.10 заснаваная на простай ідэі зніжэння на 10% выкідаў вуглякіслага газу ў 2010 годзе. Сотні тысяч людзей па ўсім свеце рабілі 10 кастрычніка пэўныя крокі ў мэтах дасягнення больш здаровай планеты і клімату: усталёўвалі сонечныя батарэі, уцяплялі дамы, саджалі дрэвы.
Праз тыдзень мы сустрэнем люстэркавую дату — 20.10 2010. Гэты дзень будзе адметным для астраномаў: камета Хартлі-2 наблізіцца на мінімальную за апошнія некалькі стагоддзяў да Зямлі адлегласць — 17,7 млн кіламетраў. А праз два гады чалавецтва дачакаецца абсалютнага паўтарэння падобнага дня — 12.12.12. Ці будуць эколагі дамагацца 12% зніжэння выкідаў вуглякіслага газу ў 2012 годзе, пакуль невядома.