Нясвіж стане першай культурнай сталіцай СНД. 21.by

Нясвіж стане першай культурнай сталіцай СНД

16.10.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Нясвіж
стане першай культурнай сталіцай СНД.

Пра гэта паведаміў міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі на адкрыцці V Форума творчай навуковай інтэлігенцыі ў Маскве Вядома, 2011-ы стане для Садружнасці Незалежных Дзяржаў Годам гісторыка-культурнай спадчыны. Адзін з праектаў, які яго адзначыць, — “Культурныя сталіцы СНД”. Яшчэ падчас распрацоўкі канцэпцыі праекта было вырашана, што стартуе ён у Беларусі. Зараз вядома, дзе менавіта. Карэспандэнт “НГ” пацікавілася, як успрынялі навіну ў старажытным горадзе баляў і магнатаў. — Што там казаць, у наступным годзе горад чакае прыемная, хоць і вельмі адказная місія, — расказвае старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко.

 — Ужо сёння па даручэнні губернатара Мінскай вобласці Барыса Батуры вядзём работы па добраўпарадкаванні горада. Плануецца затраціць каля 40 мільярдаў беларускіх рублёў, выдзеленых з рэспубліканскага і раённага фондаў, Міністэрствам культуры, іншымі ўстановамі. Некалькі вуліц ужо поўнасцю адноўлены. Мяркуем зрабіць фантан, знесці некалькі старых будынкаў. Як правіла, пустыя пляцоўкі мы прадаём на аўкцыёнах камерцыйным арганізацыям. Па ўзгадненні з намі яны ўзводзяць новыя аб’екты, патрэбныя гораду. Важная ўмова — будынкі павінны ўпісвацца ў воблік горада, быць стылізаванымі пад радзівілаўскія часы. Дарэчы, поўнасцю рэканструяваць Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль мы плануем да пачатку лета. Мяркуем, што дзякуючы гэтаму шматвяковаму шэдэўру, багатай гісторыі і традыцыям, якія захоўваюцца ў горадзе сёння, Нясвіж і заслужыў права насіць гучнае званне культурнай сталіцы СНД на працягу наступнага года. 2011-ы стане асаблівым ў гісторыі Нясвіжа. І ўлады, і людзі зацікаўлены, каб горад толькі ажываў, а весткі пра яго разляталіся далёка за межы краіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі на адкрыцці V Форума творчай навуковай інтэлігенцыі ў Маскве
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика