У Мінску адкрылася выстава плаката Яфіма Тараса. 21.by

У Мінску адкрылася выстава плаката Яфіма Тараса

26.10.2010 10:47 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сталічным офісе Беларускага саюза дызайнераў 25 кастрычніка адкрылася выстава плаката Яфіма Тараса, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння мастака.

У экспазіцыі прадстаўлена 17 работ Тараса 1940—1960-х гадоў са збору БСД, які захоўвае багатую калекцыю айчыннага плаката, у тым ліку каля 30 графічных твораў юбіляра. На выставе дэманструюцца плакаты, прысвечаныя 30-годдзю БССР, 40-годдзю Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, неўміручасці вучэння Леніна, правадыру савецкага народа Іосіфу Сталіну, а таксама выгодам, звязаным з захоўваннем грошай у ашчаднай касе і набыццём білетаў грашова-рэчавых латарэй.

Яфім Тарас — прадстаўнік старадаўняга беларускага шляхецкага роду — нарадзіўся 25 мая 1910 года ў вёсцы Мядзвежына пад Мінскам у сям"і сталяра-чырванадрэўшчыка. Пасля атрымання пачатковай адукацыі паехаў у Ленінград, дзе працаваў грузчыкам у порце, рабочым у Тэатры юных гледачоў, скончыў мастацкую студыю. Пасля вяртання ў Мінск з 1932 па 1944 гады служыў у арміі, а затым працаваў мастаком.

Як адзначыў сын мастака - Анатоль Тарас, у лёсе яго бацькі было ўсякае: за вываз з Мінска ў першыя дні вайны сакрэтных дакументаў разведвальнага аддзела штаба Заходняга фронту Яфім Тарас быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза, а ў 60-гадовым узросце без усялякіх падстаў быў асуджаны і дзевяць месяцаў правёў у турме.

Паводле яго слоў, за сваё жыццё Яфім Тарас намаляваў больш за 100 плакатаў, аформіў прыкладна столькі ж кніг, стварыў шмат паштовак і гандлёвых марак.

Старшыня БСД Дзмітрый Сурскі

выказаў надзею, што сумесна з роднымі мастака будзе створаны альбом творчасці Яфіма Тараса.

Як адзначыў Сурскі, уся творчая спадчына Тараса, якая захоўваецца ў фондах БСД, адзнята і прадстаўлена на персанальнай старонцы мастака на сайце аб"яднання, прысвечаным беларускаму плакату. Паводле яго слоў, фатаграфіі, дакументы і ўспаміны, якія маюць родныя і блізкія мастака, могуць стаць асновай альбома.

Сурскі мяркуе, што такое выданне будзе карыстацца вялікай папулярнасцю, паколькі адлюструе цэлую эпоху жыцця савецкіх людзей.

Выстава працуе да 25 лістапада.

Плакаты Яфіма Тараса можна пабачыць тут

Падзяліцца навіной: 
Паводле БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння мастака.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика