Выстава твораў Барыса Заборава. 21.by

Выстава твораў Барыса Заборава

27.10.2010 10:47 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад 26 кастрычніка да 10 снежня ў Мастацкім музеі (Леніна, 20) выстаўленыя 38 твораў жывапісу і скульптуры Барыса Заборава.

Мастак нарадзіўся ў Мінску ў 1935-м, ад 1981 ён жыве ў Парыжы. У савецкія часы ён быў запатрабаваным кніжным графікам. Сам выбіраў кнігі, якія яму афармляць. А з’язджаў у Францыю, каб вучыцца далей. У савецкай Беларусі ён не бачыў перспектывы і прагрэсу. Быў, праўда, і ціск з боку спецслужб, звязаны з даносамі калегаў.

Яго называюць беларускім мастаком, а сам Забораў лічыць па-іншаму. «Беларусь — мая радзіма. Я пражыў тут першую палову жыцця. Але вучыўся я ў Расіі. За апошнія дваццаць гадоў Расія праявіла да мяне вялізны інтарэс… Францыя — таксама мая радзіма. Таму ідэя грамадзяніна сусвету для мяне заўжды была блізкай і сімпатычнай. А

калі б я назваў сябе беларускім мастаком, гэта была б няпраўда».

Карціны Барысы Заборава выстаўляюцца ў лепшым музеях свету. У Беларусі захоўваюцца яго раннія працы. Летась Нацыянальны мастацкі музей атрымаў першую карціны Заборава, створаную ўжо ў Францыі. Гэта палатно «Гумно».

Падзяліцца навіной: 
nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 26 кастрычніка да 10 снежня ў Мастацкім музеі (Леніна, 20) выстаўленыя 38 твораў жывапісу і скульптуры Барыса Заборава. Мастак нарадзіўся ў Мінску ў 1935-м, ад 1981 ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика