Францыя перадасць Беларусі лічбавыя копіі дакументаў ВКЛ. 21.by

Францыя перадасць Беларусі лічбавыя копіі дакументаў ВКЛ

13.11.2010 16:58 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лічбавыя копіі дакументаў Вялікага Княства Літоўскага, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі, плануецца перадаць у Беларусь. Такую магчымасць абмеркавалі на сустрэчы ў Мінску міністр культуры Беларусі Павал Латушка і прэзідэнт Нацыянальнай бібліятэкі Францыі Бруно Расін.

На сустрэчы былі абмеркаваны магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў, звязаных з арганізацыяй навуковых даследаванняў і вывучэннем фондаў нацыянальных бібліятэк абедзвюх краін, вырабам лічбавых копій дакументаў. У прыватнасці, Бруно Расін у адказ на прапанову Паўла Латушкі пацвердзіў магчымасць перадачы беларускаму боку лічбавых копій дакументаў ВКЛ.

У часе падрыхтоўкі ў Беларусі да памятных мерапрыемстваў з нагоды 200-годзьдзя вайны 1812 года сумесным праектам можа стаць віртуальная рэканструкцыя матэрыялаў вядомага бібліяфіла і мэцэната Івана Каладзеева, частка якіх захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лічбавыя копіі дакументаў Вялікага Княства Літоўскага, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі, плануецца перадаць у Беларусь. Такую магчымасць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика