«Быў. Ёсць. Буду». 21.by

«Быў. Ёсць. Буду»

26.11.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як Уладзiмiр Караткевiч вазiў гасцей на дачу, якой не было, чаму крэсельца для мамы абсталёўваў i каму ўласнаручна зроблены «дыплём» уручаў

Сёння споўнiлася б 80 гадоў Уладзiмiру Караткевiчу, беларускаму пiсьменнiку, аўтару знакамiтых аповесцей i раманаў “Дзiкае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскi”, “Каласы пад сярпом тваiм”, паэту, празаiку, драматургу, публiцысту, перакладчыку, сцэнарысту — ён быў аднолькава таленавiты ва ўсiх лiтаратурных жанрах. Прапануем чытачам “Р” вытрымкi з апублiкаваных у розны час успамiнаў пра Уладзiмiра Караткевiча людзей, якiя блiзка ведалi пiсьменнiка.

Веды – энцыклапедычныя

(З успамiнаў Леанiда Крыгмана, былога аднакласнiка)

З Валодзем я пазнаёмiўся ў 1945 годзе, калi пачаў вучыцца ў 7-м класе аршанскай школы № 1. Мне было 13, яму 14. Мы былi дзецi галодных ваенных i пасляваенных гадоў. Я пабачыў яго ўпершыню ў вялiкай фуражцы, якая падала яму на вочы. Калi ён падымаў яе, былi вiдаць яго вялiкiя, вельмi выразныя вочы рознага колеру: адно вока шэрае, другое карае. Мне сказалi: «Гэта Валодзя Караткевiч». Сказана гэта было з нейкiм асобым зместам. Хутка я зразумеў чаму.

Валодзя ў свае 14 гадоў меў лiтаральна энцыклапедычныя веды па лiтаратуры i гiсторыi. У той час, калi бiблiятэкi былi амаль што пустыя, вы маглi атрымаць усе неабходныя даведкi ў Валодзi. Iх не трэба было правяраць, бо ўсё было дакладна.

Валодзя быў разумны, вельмi таленавiты вучань, меў фенаменальную памяць. Ён мог адзiн раз прачытаць старонку тэксту i запомнiць яго на ўсё жыццё. Са школьных прадметаў больш за ўсё любiў гiсторыю i лiтаратуру, пачаў пiсаць вершы з 6 гадоў. Выкладала ў нас лiтаратуру Кацярына Iванаўна Грыневiч, вельмi добрая, шчырая настаўнiца. Разам з ёю мы выпускалi альманах, у якiм Валодзя змяшчаў свае вершы. Яго першыя творы былi напiсаны настолькi таленавiта i па-майстэрску, што многiя, хто пачынаў пiсаць альманах разам з iм, скончылi займацца гэтай справай. Ён быў такiм узорам для ўсiх, што творы iншых здавалiся бязглуздзiцай. Акрамя таго, Валодзя вельмi добра маляваў. Яго сшыткi былi заўсёды размаляваныя на палях. Аднойчы Кацярына Iванаўна дала нам для хатняга задання напiсаць п’есу. Хто напiсаў на старонку, хто на дзве, а Валодзя сваiм мелкiм почыркам спiсаў увесь сшытак. Гэта была драма ў 3 актах. Так у 8-м класе ён амаль поўнасцю напiсаў першы варыянт п’есы «Млын на сiнiх вiрах».

«Светачу чалавецтва ад сяброў-падсвечнiкаў»

(З успамiнаў Вячаслава Рагойшы, доктара фiлалагiчных навук)

Быў гарачы чэрвень 1967 года. Гарачы ў прамым i пераносным сэнсе. У пераносным — найперш для мяне. Я рыхтаваўся да абароны кандыдацкай дысертацыi. Гэта была першая абарона на толькi што створаным, першым у гiсторыi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта спецыялi­заваным савеце па лiтаратура­знаўстве. Я стаяў за высокай трыбунай перад перапоўненай залай, даводзячы сябрам вучонага савета (i ўсiм прысутным) слушнасць асобных палажэнняў даследавання «Паэтыка Максiма Танка: культура вобраза. Характар верша». Ад хвалявання аўдыторыю перад сабой бачыў як у тумане. Тым больш апошнiя рады прысутных, дзе сядзеў i нешта старанна запiсваў (як мне здавалася) Уладзiмiр Караткевiч. З Караткевiчам, дзякуючы Адаму Мальдзiсу, мы асабiста пазнаёмiлiся годам раней. Хто з тагачасных студэнтаў i аспiрантаў, для якiх Бацькаўшчына была больш чым месцам пражывання, а мова — больш чым сродкам зносiн, не марыў сустрэцца i пазнаёмiцца з «самiм» Караткевiчам! Зразумела, што на сваё трывожнае свята (а абарона i ёсць такое свята) Караткевiча я не мог не запрасiць.

Абарона закончылася паспяхова. Адным з першых павiншаваць мяне прыйшоў Караткевiч. «Вiншую, шчыра вiншую! — сказаў ён, моцна цiснучы руку. — А яшчэ павiншую на другой частцы абароны».

«Другая частка» адбывалася ў кафэ «Тэатральнае». «Слухай, стары! — звярнуўся да мяне Караткевiч, хаця гэты «стары» быў за яго маладзейшы больш чым на дзесяць гадоў. — Усе мы, твае сябры, яшчэ раз ад усяго сэрца вiншуем цябе з выдатнай абаронай кандыдацкай дысертацыi! Абарона была такая выдатная, што ўжо сёння, не чакаючы, калi табе ВАКнецца, мы вырашылi ўручыць табе свой дыплом. Паслухай...» I Караткевiч сваiм зычным, выдатна пастаўленым акцёрскiм голасам стаў чытаць: «Дыплём. Шматпаважанаму мэтру, iлюстрымiсе Рагойшу, як беларускiя, так i iншыя элаквенцыi майстру, якi вырас сам, без дапамогi тых, што «дапамагалi яму расцi», як сцвярджае ён у сцiпласцi сваёй.

На знак таго, што спасцiгнуў ён навукi, што калi ёсць танк, то ён — глабальная ракета. На знак таго, што кандыдат ён у правадзейныя члены акадэмii...” i г.д.

«Дыплём», намаляваны (не памыляюся — сапраўды намаляваны!) на асобных лiстках белай паперы «ў васьмушку», быў апраўлены ў вокладкi з такой жа паперы. Аказваецца, вось чым займаўся Валодзя, старанна нешта крэмзаючы за сталом аўдыторыi! На першай старонцы вокладкi на фоне запаленай паходнi стаяла: «На абароне адной дысертацыi. 1967 год. 14 чэрвеня». Яшчэ нiжэй: «Мэтру Славу Рагойшу ад падмайстра Вовы Караткевiча». Затым на асобных лiстках-укладышах iшлi арыгiнальныя, я сказаў бы, высокапрафесiйныя малюнкi Караткевiча — партрэты прысутных. Здзiўляе мяне дагэтуль, як мастак (так, мастак!), якi, магчыма, першы раз бачыў чалавека, мог так адразу «вычуць» характар, убачыць яго характэрную паставу, манеру трымацца, слухаць. Апошняя старонка таксама не пуставала. На ёй — багiня перамогi з запаленай паходняй, што сядзiць на спiне льва як сiмвала моцы i ўлады. I подпiс зноў у духу Караткевiча i нашага сяброўства: «Светачу чалавецтва ад сяброў-падсвечнiкаў».

Калi я разгортваю гэты, вiдаць, самы ўнiкальны сярод маiх навуковых дакументаў «дыплём», разглядаю яго, чытаю напiсаныя чорным чарнiлам старанным каратке­вiчаўскiм почыркам гумарыстычныя подпiсы пад малюнкамi, мяне агортвае тужлiвая радасць. Радасць — бо былi амаль два дзесяцiгоддзi блiзкiх узаемаадносiн, шчырага сяброўства з гэтым генiяльным (так, генiяльным!) чалавекам. Тужлiвая — бо так рана пайшоў ён з жыцця, рэалiзаваўшы, можа, толькi дзясятую частку сваiх творчых мажлiвасцяў.

Прыпынак для мамы

(З успамiнаў Васiля Зуёнка, пiсьменнiка)

Узнiмаючыся аднойчы да кватэры Валодзi Караткевiча па нарматыўна-альпiнiсцкiх лесвiчных пераходах у пад’ездзе дома яшчэ «дахрушчоўскай» муроўкi, я нечакана напаткаў дэталь, так сказаць, iнтэр’ера, якая не тое што здзiвiла, але неяк весела збянтэжыла: на лесвiчнай пляцоўцы тулiлася драўлянае, добрага веку, просценькае крэсла, што само па сабе магло б стацца звычайнай рэччу — «спiсалi» гаспадары з-за непатрэбы ды цiхенька, каб нiхто з суседзяў не ўбачыў, выставiлi з кватэры. Рэч звычайная, калi б… Калi б не моцныя, у колькi столак, драцяныя зaкруткi, якiмi мацавалася крэсельца да радыятарных ацяпляльных труб. А разгадвалася ўсё проста i да слёз шчымлiва. «Гэта я для мамы такi прыпынак абсталяваў, — тлумачыў Валодзя, — вельмi ж цяжка ёй узнiмацца без лiфта па гэтых бясконцых лесвiчных пралётах да маёй кватэрнай верхатуры. Iдзе яна, iдзе, прытомiцца, пасядзiць — i далей тупае…» — «А навошта ж зaкруткi такiя?» — «А гэта ад шкадлiвых бэйбусаў: колькi крэслаў стаўляў — усё пазносiлi… Цяпер во хай паспрабуюць!..» — I весела, як бы пацяшаючыся з гэтых невядомых яму, збянтэжаных такой нечаканкаю, зламыснiкаў, не пакiдаючы ў запас нi макулiнкi крыўды цi злосцi на iх, засмяяўся.

А цяпер прачытаем: «Чырвоныя захады i пахiлае дрэва восенi, бэз ля закiнутых каплiц i сiнi палёт сiваваронкi, туман i залаты лубiн — гэта мы. Мы з нашай зямлi i з неба, з магутнасцi ляснога зубра i пошчакаў салаўя, самых пяшчотных у свеце…» Не адно духоўнай, але радзiннай, iснаснай крэўнасцю з роднай старонкай — як роднай мацi — жыло сэрца Уладзiмiра Караткевiча. Ён адчуваў яе фiзiчна: дыханнем, зрокам, кожным дотыкам. Ды не — нават не тое — «адчуваў». Гэта быў ён сам: ва ўсiм гэтым, як гэтае ўсё — у iм. Яе боль быў яго болем, яе смутак быў яго смуткам. I кожнай хвiляй свайго жыцця, кожным радком сваiм ён парываўся дапамагчы ёй, абнадзеiць i аблегчыць шлях на крутых прыступках гiсторыi. Тут не было для яго дробязяў. Як у стаўленнi да мацi, у самаадданым шанаваннi i асланеннi яе ад бяды...

Дубы

(Из воспоминаний Алеся Гаврона, публициста)

Свою интеллигентность он нес с достоинством. Особенно это чувствовалось, когда он садился писать – в свежей вышитой рубашке, под рукой финская бумага-нулевка, ручка с золотым пером. Почерк у него был очень мелкий, но читабельный. С одной страницы его «макового семени» получалось более двух страниц машинописи. Его энциклопедические знания и хорошая память позволяли говорить и писать о чем угодно. Ему нравился метод Марселя Пруста «воспоминаний о прошлом путем непосредственной ассоциации». Часто приводил пример, как Пруст, вытираясь махровым полотенцем, вспомнил все до мелочей о том, что с ним было двадцать лет назад на взморье, когда он после купания вытирался таким же шершавым полотенцем. Короткевич говорил, что похожие ассоциации пробуждают у него запахи: аромат сена, опавших листьев в осеннем лесу, даже дешевого земляничного мыла.

...Приехали в «Маладосць» редакторы молодежных журналов из Литвы, Латвии и Эстонии. Жена главного редактора «Маладосцi» Буравкина накрыла богатый стол. Сидим, разговариваем, над головами плавает синий дым сигарет. «Что мы в этом дыму сидим? – говорит вдруг Короткевич. – Едем ко мне на дачу, там такие дубы!» Буравкин вызывает из гаража ЦК «Волгу» и «РАФик», мы садимся в машины. «Волга», которая идет впереди (в ней Короткевич, Буравкин, Бараускас), вдруг начинает вилять, освещая фарами опушку леса. «Он что, пьяный?» – удивляется наш водитель. «Волга» останавливается на обочине, из нее выходят Буравкин и Короткевич и начинают отчаянно жестикулировать.

Оказывается, Буравкин вспомнил, что у Короткевича нет дачи. «Ну, нет, – спокойно сказал Короткевич. – Что мы, дубов в лесу не найдем?» Вот они и шарили по кустам светом фар, искали дуб. Нашли старый тополь. Под ним и разложили костер. Пикник на обочине получился на славу. Потом эти дубы мы вспоминали не раз...

(Пры падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстаны звесткi з iнтэрнэт-сайтаў «Быў. Ёсць. Буду» i «Литературная газета»)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як Уладзiмiр Караткевiч вазiў гасцей на сваю дачу, якой не было
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика