Новую песню Вольскі напісаў на Эйфелевай вежы
15.12.2010 10:50
—
Новости Культуры
|
Па-французску. А пасля пераклаў на беларускую. І запісаў кампазіцыю «Хай будзе дзень» у двух варыянтах. «Я вучыў французскую ў школе, — кажа Лявон. — І не тое, каб занадта шмат ужываў яе пасля… Але як давялося быць у Парыжы, дык размаўляў крыху. Будзеце смяяцца, але толькі ў трэці прыезд у Парыж патрапіў на Эйфелеву вежу». Пакуль падымаўся пешшу на самы верх, музыка прыдумаў песню па-французску. А па вяртанні на Бацькаўшчыну пераклаў песню на родную мову. «Ужо ў Мінску мне дапамагла адрэдагаваць французскі варыянт наша сяброўка і перакладчыца Кася Бохан. Высветлілася, што агульныя рэчы я са школы памятаю, а ўсялякія там канчаткі-склоны падзабыў крыху…» «Хай будзе дзень» «Vive Le Matain» Пачуць «Хай будзе дзень» з іншымі новымі песнямі можна на канцэрце «Белая яблыня грому» 16 снежня у к/з «Мінск». Спампаваць песню «Хай будзе дзень» можна Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па-французску. А пасля пераклаў на беларускую.
|
|