Кніга года-2010: «Ладдзя Роспачы»
13.01.2011 00:00
—
Новости Культуры
|
Традыцыйны штогадовы кніжны рэйтынг НН. Сёлета найлепшымі кнігамі, на думку экспертаў «НН», сталі «Ладдзя Роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне» Уладзіміра Караткевіча і «Выбранае» Міколы Ермаловіча. Сярод названых 72 выданняў пераважае мастацкая літаратура. Асобныя кнігі называліся адразу чатырма экспертамі. Гэта Алесь Салавей «Творы», збор твораў у двух тамах Ларысы Геніюш, «Ладдзя роспачы» Уладзіміра Караткевіча, «Новае неба» Адама Глобуса. З аднаго боку, гэта сведчыць пра пэўную еднасць поглядаў, але з іншага — аб абмежаванасці: названыя кнігі — перавыданне вядомых твораў з новымі дадаткамі. Толькі ў двух рэйтынгах быў адзначаны адзін і той жа малады аўтар — Макс Шчур з кнігай «Альмагама». Маладых называлі і іншыя, але асобы, чыю кнігу палічылі вартай адразу некалькі экспертаў, больш не знайшлося. Кнігі выходзяць мізэрнымі накладамі, асабліва дэбютантаў, і да кнігарань часам не даходзяць. І калі яшчэ ў Мінску сёе-тое з навінак адшукаць можна, то чым далей за кальцавую, то не заўжды і кнігарню ўдаецца знайсці. Адметна, што на гэты раз эксперты адзначылі некалькі перакладаў замежнай літаратуры: Вонэгут, Ніэмі, Такарчук, Шымборска, Радары, Дыкенс. Прычым пераклады не толькі з суседняй польскай ці распаўсюджанай англійскай, але і няблізкай шведскай і італьянскай. Паранейшаму называюць шмат кніг па гісторыі. Гэтая галіна працягвае папаўняцца новымі даследаваннямі, да якіх у савецкі час не дазвалялі звяртацца. Не першае дзесяцігоддзе не меншае ўвага да гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Сёлета прысутнічаюць кнігі Ермаловіча, Бохана, Станкевіча, Мацука. Што да выдавецтваў, то далягляд экспертаў абмежаваны ў асноўным мінскімі выдаўцамі. Усіх было названа больш за два дзясяткі (26). І сярод іх толькі адно знаходзіцца па-за межамі сталіцы (праект «Гарадзенская бібліятэка») і яшчэ сем — у іншых краінах (Літва, Польшча, Расія). Гэта яшчэ раз пацвярджае, што рэгіянальныя выдавецтвы друкуюць недастаткова кніг, але і тое, што выходзіць, не ўдаецца прасунуць на сталічны кніжны рынак. Лідарамі па колькасці згаданых кніг застаюцца незалежныя выдавецтвы «Логвінаў», «Медысонт» і «Кнігазбор». Сярод дзяржаўных — «Мастацкая літаратура» і «Літаратура і мастацтва». Выніковы рэйтынг падаецца паводле падліку балаў па дзесяцібальнай шкале. За кожнае першае месца ў спісе налічваецца 10 балаў, за другое — 9 і гэтак далей. Спісы найлепшых кніг, складзеныя экспертаміАндрэй Хадановіч, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра: 1. Уладзімір Караткевіч. Ладдзя Роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне. — Мінск: Медысонт. 2-3. Генадзь Бураўкін. Лісты да запатрабавання. — Мінск: Кнігазбор. Уладзімір Някляеў. Кон. — Мінск: Лімарыус. 4. Валянцін Акудовіч. Архіпелаг Беларусь. — Мінск: Галіяфы. 5. Алесь Разанаў. З апокрыфа ў канон. — Мінск: Логвінаў. 6. Вольга Бабкова. …І цуды і страхі. — Мінск: Логвінаў. 7-8. Адам Глобус. Новае неба. — Мінск: Галіяфы. Макс Шчур. Амальгама. — Мінск: Логвінаў. 9. Наталка Харытанюк. Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката. — Мінск: Логвінаў. 10-12. Курт Вонэгут. Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак. Пераклад з амерыканскай П. Касцюкевіча. — Мінск: Логвінаў/Бібліятэка «Бацькаўшчыны». Мікаэль Ніэмі. Папулярная музыка з Вітулы. Пераклад са шведскай В. Цвірка. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва». Вольга Такарчук. Правек ды іншыя часы. Пераклад з польскай М. Шода. — Мінск: Логвінаў. Леанід Галубовіч, літкрытык: 1. Алесь Разанаў. З апокрыфа ў канон. — Мінск: Логвінаў. 2. Алесь Салавей. Творы. — Мінск: Лімарыус. 3. Адам Глобус. Новае неба. — Мінск: Галіяфы. 4. Данута Бічэль. Мост святога Францішка. — Мінск: Медысонт/Кнігарня пісьменніка. 5. Марыя Вайцяшонак. Асадніца. — Мінск: В. Хурсік. 6. Віслава Шымборска. Двукроп’е. Пераклад з польскай Н. Мацяш. — Мінск: Про Хрысто. 7. Максім Шчур. Мальгама. — Мінск: Логвінаў. 8. Барыс Пятровіч. Плошча. — Вільня. 9. Лада Алейнік. Пясочны гадзіннік. — Мінск: Літаратура і мастацтва. 10. Юры Станкевіч. П’яўка. — Мінск: Галіяфы. Людміла Рублеўская, літаратурны аглядальнік газеты «Беларусь сегодня»: 1. Уладзімір Караткевіч. Ладдзя Роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне. — Мінск: Медысонт. 2. Вiктар Шнiп. Проза i паэзiя агню. — Мiнск: Мастацкая лiтаратура. 3. Рыгор Барадулін. Перакуленае. Опрокинутое. — Москва: Время. 4. Леанiд Дайнека. Назавi сына Канстанцiнам. — Мiнск: Лiтаратура i Мастацтва. 5. Вольга Бабкова. …І цуды, i страхi. — Мiнск: Логвiнаў. 6. Адам Глобус. Новае неба. — Мінск: Галіяфы. 7. Мiкалай Нiкалаеў. Гiсторыя беларускай кнiгi. Т.1. Кніжная культура ВКЛ. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя. 8. Ганна Кiслiцына. Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай лiтаратуры. — Мiнск: Права i эканомiка. 9. Ганна Кандрацюк. Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. — Беласток: Ніва. 10. Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі. Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных iнструментаў. — Мінск: Мастацкая літаратура. Цэнтр беларускай кнігі ў Гродне: 1. Ларыса Геніюш. Збор твораў у 2 тамах. — Мінск: Лімарыус. 2. Часопіс ARCHE за 2010 год. — Мінск. 3. Апанас Цыхун. Улюбёны ў сваю зямлю. — Гародня/Уроцлаў: Гарадзенская бібліятэка. 4. Ян Станкевіч. Крыўя-Беларусь у мінуласці. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі. 5. Міхась Андрасюк. Вуліца добрай надзеі. — Мінск: Медысонт/Кнігарня пісьменніка. 6. Алесь Салавей. Творы. — Мінск: Лімарыус. Кніжны салон, Мінск: 1. Уладзімір Караткевіч. Ладдзя Роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне. — Мінск: Медысонт. 2. Алесь Салавей. Творы. — Мінск: Лімарыус. 3. Предысторія беларусов с древнейшіх времен до ХІІІ века. Складальнік А.Тарас. — Мінск: Харвест. 4. Анатоль Тарас. Костел в нашей жізні. — Мінск: ФУАінформ. 5. Часопіс «Асоба і час» № 3+CD. — Мінск: Лімарыус. 6. Ларыса Геніюш. Збор твораў у 2 т. — Мінск: Лімарыус. 7. Анатоль Бутэвіч. Каралева не здраджвала каралю. — Мінск: Літаратура і мастацтва. 8. Рыгор Барадулін. Маладзік над стэпам. — Мінск: Медысонт. 9. Джані Радары. Прыгоды Чыпаліна. Пераклад з італьянскай А.ГібокГібоўскага. — Мінск: Харвест. 10. Оксана Котовіч, Янка Крук. Золотые правіла народной культуры. — Мінск: Адукацыя і выхаванне. Інтэрнэткрама Prastora.by: 1. Уладзімір Караткевіч. Ладдзя роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне. — Мінск: Медысонт. 2. Мікола Ермаловіч. Выбранае. — Мiнск: Кнігазбор. 3. Рыгор Барадулін. Перакуленае. Опрокинутое. — Москва: Время. 4. Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі. 5. Бутэвіч Анатоль, Ягоўдзік Уладзімір. На далонях вечнасці. — Мінск: Кавалер. 6. Ніэмі Мікаэль. Папулярная музыка з Вітулы. Пераклад са шведскай В.Цвіркі. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва». 7. Лянкевіч Андрэй. Паганства. — Вільня: Arx Baltica printing house. 8. Усціновіч Юры. Яська і конік ягоны Грыўка. — Мінск: Логвінаў. 9. Чарльз Дыкенс. Олівер Твіст. Пераклад з англійскай Я. Бяласіна. — Мінск: Галіяфы. 10. Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола. Беларусь далетапісная. — Мінск: Літаратура і мастацтва. Алесь Мазанік, мінскі «Кніжны кірмаш»: 1. Мікола Ермаловіч. Выбранае. — Мiнск: Кнігазбор. 2. Валянцін Акудовіч. Архіпелаг Беларусь. — Мiнск: Галіяфы. 3. Адам Глобус. Новае неба. — Мiнск: Галіяфы. 4. Андрэй Хадановіч. Несіметрычныя сны. — Мiнск: Логвінаў. 5. Сяргей Календа. Казкі: гісторыі (не) пра нас. — Мiнск: Галіяфы. 6. Данута Бічэль. Мост Святога Францішка. — Мiнск: Медысонт. 7. Беларуская навуковая тэрміналогія (у чатырох кнігах). Дадатак да часопіса ARCHE. 8. Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. Дадатак да часопіса ARCHE. 9. Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху. 2¬е пашыранае выданне. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі. 10. Уладзімір Ляхоўскі. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі. 1915-1918. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі. Кнігарня «Эўрыка», Мінск: 1. Юрый Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. — Мінск: Беларусь. 2. Мікола Ермаловіч. Выбранае. — Мiнск: Кнігазбор. 3. Павловіч 4. Предысторія беларусов с древнейшіх времен до ХІІІ века. Складальнік А. Тарас. — Мінск: Харвест. 5. Юлія Чарняўская. От «тутэйшых» — к націі. — Мінск: ФУАінформ. 6. Беларуска-нямецкі слоўнік. Пад рэд. М. Кур’янкі, Л. Баршчэўскага, Т. Вайлера. — Мінск: Зміцер Колас. Арсень Ліс, літаратуразнаўца: 1. Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху. 2¬е пашыранае выданне. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі. 2. Алесь Салавей. Творы. — Мінск: Лімарыус. 3. Энцыклапедыя культуры Беларусі. т.1. — Мiнск: Беларуская энцыклапедыя. 4. Ларыса Геніюш. Збор твораў у 2 тамах. — Мінск: Лімарыус. 5. Уладзімір Конан. Гісторыя эстэтычнай думкі Беларусі. т.1. — Мінск: Беларуская навука. 6. Таццяна Валодзіна. Цела чалавека. Слова, міф, рытуал. — Мінск. 7. Наталля Гардзіенка. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт/Бібліятэка «Бацькаўшчыны». 8. Юрый Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. — Мінск: Беларусь. 9. Анатоль Астапенка. Ігдзе ізрадзіліся і аскормлены суць пабозе… — Санкт¬Пецярбург: Невскій Простор. 10. Алесь Марціновіч. Пяшчота сталага лісця. Гісторыя ў асобах. — Мінск: Мастацкая літаратура. Міхась Казлоўскі, краязнаўца і выдавец: 1. Станіслаў Станкевіч. Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі. 2. Зора Кіпель. Дні аднаго жыцця… — Мінск: Зміцер Колас. 3. Леанiд Дайнека. Назавi сына Канстанцiнам. — Мiнск: Лiтаратура i мастацтва. 4. Мікола Ермаловіч. Выбранае. — Мiнск: Кнігазбор. 5. Ніл Гілевіч. Дзверы ў гісторыю. — Мiнск. 6. Арсень Ліс. Gloria victis! — Мiнск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва». 7. Уладзімір Дудзіцкі. Творы. — Мiнск: Лімарыус. 8. Ларыса Геніюш. Збор твораў у 2 т. — Мінск: Лімарыус. 9. Віктар Гардзей. Трыадзінства. — Мінск: Мастацкая літаратура. 10. Джані Радары. Прыгоды Чыпаліны. Пераклад з італьянскай А.Гібок-Гібоўскага. — Мінск: Харвест. Алесь Пашкевіч, гісторык: 1. Уладзімір Ляхоўскі. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі. 1915¬1918. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі. 2. Андрэй Мацук. Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ ( 3. Наталля Гардзіенка. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт/Бібліятэка «Бацькаўшчыны». 4. Беларуска-нямецкі слоўнік. Пад рэд. М.Кур’янкі, Л.Баршчэўскага, Т.Вайлера. — Мінск: Зміцер Колас. 5. Валерій Карбалевіч. Александр Лукашенко. Політіческій портрет. — Масква: Партізан. 6. Радзівілы. Альбом партрэтаў 7. Лянкевіч Андрэй. Паганства. — Вільня: Arx Baltica printing house. 8. Беларуская навуковая тэрміналогія (у чатырох кнігах). Дадатак да часопіса ARCHE. 9. Юрый Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. — Мінск: Беларусь. 10. Валянцін Акудовіч. Архіпелаг Беларусь. — Мiнск: Галіяфы. Алег Дзярновіч, гісторык: 1. Курт Вонэгут. Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак. Пераклад з амерыканскай П.Касцюкевіча. — Мінск: Логвінаў/Бібліятэка «Бацькаўшчыны». 2. Арсень Ліс. Gloria victis! — Мiнск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва». 3. Беларуская навуковая тэрміналогія (у чатырох кнігах). Дадатак да часопіса ARCHE. 4. Радзівілы. Альбом партрэтаў 5. Ларыса Геніюш. Збор твораў у 2 тамах. — Мінск: Лімарыус. 6. Андрэй Мяцельскі. Мсцсілаўскае княства і ваяводства ў XII¬XVIII стст. — Мiнск: Беларуская навука. 7. Юрый Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. — Мінск: Беларусь. 8. Мікола Ермаловіч. Выбранае. — Мінск: Кнігазбор. 9. Сяргей Кавалёў. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. — Мінск: Кнігазбор. 10. Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі. 1920–1960. — Мінск: Медысонт. * * * Дзясятка найлепшых кніг 2010 года выглядае так:1. Уладзімір Караткевіч. Ладдзя Роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне. — Мінск: Медысонт. — 40 балаў. 2. Мікола Ермаловіч. Выбранае. — Мiнск: Кнігазбор. — 38 балаў. 3. Алесь Салавей. Творы. — Мінск: Лімарыус. — 32 балы. 4. Ларыса Геніюш. Збор твораў у 2 тамах. — Мінск: Лімарыус. — 31 бал. 5. Адам Глобус. Новае неба. — Мінск: Галіяфы — 24 балы. 6. Юрый Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. — Мінск: Беларусь. — 19 балаў. 7. Валянцін Акудовіч. Архіпелаг Беларусь. — Мінск: Галіяфы. — 17 балаў. 8–9. Алесь Разанаў. З апокрыфа ў канон. — Мінск: Логвінаў. Рыгор Барадулін. Перакуленае. Опрокинутое. — Москва: Время. — па 16 балаў. 10–11. Леанiд Дайнека. Назавi сына Канстанцiнам. — Мiнск: Лiтаратура i Мастацтва. Предысторія беларусов с древнейшіх времен до ХІІІ века. Складальнік А. Тарас. — Мінск: Харвест. — па 15 балаў. *** Найлепшыя кнігі папярэдніх гадоў 2009 — Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; 2008 — Галасы зза небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Уклаў Міхась Скобла. — Мінск: Лімарыус; 2007 — Павел Севярынец. Лісты з лесу. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/Кнігарня «Наша Ніва»; 2006 — Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі: збор твораў. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; 2005 — Геніюш Ларыса. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945–1983) — Мінск: Лімарыус. Падзяліцца навіной:
Сяргей Макарэвіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйны штогадовы кніжны рэйтынг НН. |
|