Ад ААН да яўгенікі - палітычна граматна. 21.by

Ад ААН да яўгенікі - палітычна граматна

28.02.2011 11:02 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад ААН да яўгенікі - палітычна граматна Вольга Мядзведзева, Звязда У выдавецтве "Адукацыя і выхаванне" выйшаў "Беларускі палітычны слоўнік", які цікавы не толькі тым, што выдадзены на роднай мове, але і тым, што падрыхтаваны ў асноўным на беларускім матэрыяле. Зрэшты, тут ёсць звесткі як пра заснавальніка роду Ягелонаў вялікага князя Ягайлу (Уладзіслава), так і пра нямецкага сацыёлага і палітолага Дарэндорфа Ральфа. Слоўнік змяшчае найбольш распаўсюджаныя тэрміны, паняцці, канцэпты грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця краіны, звесткі з гісторыі Беларусі, станаўлення дзяржаўнасці і прававых адносін, духоўнасці і культурных падзей Рэспублікі Беларусь. Аўтары — вядомы беларускі гісторык і палітолаг, прафесар Васіль Шынкароў і сацыёлаг Святлана Раманава — выкарысталі апрабаваныя на практыцы характарыстыкі, падалі азначэнні, якія неабходныя ў працэсе вывучэння сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, забеспячэння дзяржаўнай, грамадска-палітычнай дзейнасці, інфармацыйнай і выхаваўчай работы. У кнізе змешчаны геаграфічныя, гістарычныя, эканамічныя артыкулы аб Беларусі, яе найважнейшых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках ("Банкаўская сістэма Рэспублікі Беларусь", "Віцебская вобласць"). Шырока прадстаўлены персаналіі, звесткі аб вядомых гістарычных асобах, беларускіх і замежных даследчыках-грамадазнаўцах. Напрыклад, у артыкуле "Вялікая Айчынная вайна" дадзена не толькі сціслае азначэнне: "вызваленчая ўзброеная барацьба савецкага народа супраць фашысцкай Германіі і яе саюзнікаў (Венгрыі, Італіі, Румыніі, Фінляндыі, а ў 1945 г. і Японіі)", але і кароткі пералік асноўных этапаў вайны: пачатак, колькасць сіл Германіі і яе саюзнікаў на момант нападу, назвы галоўных бітваў і галоўныя вынікі. Вельмі зручна, што пасля назваў асобных артыкулаў нярэдка прыво-дзяцца сінонімы першых назваў. Змешчаны рускі і англійскі паказальнік асноўных тэрмінаў і паняццяў, які дапамагае арыентавацца ў матэрыялах слоўніка. Выданне разлічана на шырокае выкарыстанне ў працэсе вывучэння грамадскіх дысцыплін у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах. Аўтары сцвярджаюць таксама, што яно будзе карыснае тым, хто займаецца навуковым даследаваннем праблем філасофіі, паліталогіі, сацыялогіі, асноў ідэалогіі, правоў чалавека і іншых грамадазнаўчых навук. Слоўнік задаволіць шматлікія патрэбы і запыты чытачоў у працэсе спасціжэння інфармацыі з газет, часопісаў, навуковай літаратуры, радыё, тэлебачання, стане для іх крыніцай даведак па надзённых пытаннях. Так, дзякуючы слоўніку, кожны зможа адрозніць намінальную заработную плату ад рэальнай, даведацца, што такое гендарны падзел прафесій, чым небяспечная глабалізацыя...  
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выдавецтве "Адукацыя і выхаванне" выйшаў "Беларускі палітычны слоўнік", які цікавы не толькі тым, што выдадзены на роднай мове, але і тым, што падрыхтаваны ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика