“РадыЁфакт” — 20 гадоў у прамым эфіры. Аналагаў самай папулярнай інфармацыйна-аналітычнай перадачы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў беларускай медыяпрасторы няма. 21.by

“РадыЁфакт” — 20 гадоў у прамым эфіры. Аналагаў самай папулярнай інфармацыйна-аналітычнай перадачы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў беларускай медыяпрасторы няма

04.03.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 “РадыЁфакт” — 20 гадоў у прамым эфіры.
Аналагаў самай папулярнай інфармацыйна-аналітычнай перадачы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў беларускай медыяпрасторы няма.

Дваццаць гадоў кожную новую раніцу працоўнага дня карэспандэнты і вядучыя праграмы расказваюць, чым жыве краіна і што адбываецца ў замежжы, палітычныя аглядальнікі і эксперты аналізуюць галоўныя падзеі ў палітычным і эканамічным жыцці Беларусі і свету, спартыўныя каментатары сочаць за поспехамі беларускіх спартсменаў, а сіноптыкі прадказваюць, якім будзе надвор’е. Рэпарцёры праграмы кожны дзень знаходзяць штосьці новае, цікавае, незвычайнае, уздымаюць праблемы і разам са спецыялістамі шукаюць іх вырашэнне. Сёння “Радыёфакт” — візітная картка Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Аналагаў гэтай перадачы ў беларускай медыя-прасторы няма. Пастаянныя слухачы праграмы ёсць практычна па ўсім свеце — паўсюль, дзе ёсць доступ у інтэрнэт.Калектыў “Народнай” віншуе калег з юбілеем і жадае заўсёды заставацца на хвалях поспеху і дабрабыту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дваццаць гадоў кожную новую раніцу працоўнага дня карэспандэнты і вядучыя праграмы расказваюць, чым жыве краіна і што адбываецца ў замежжы, палітычныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика