Варыянты гімна Віцебска загучаць з дынамікаў на плошчах горада
04.03.2011 20:50
—
Новости Культуры
|
Варыянты гімна Віцебска загучаць з дынамікаў на плошчах горада 3 сакавіка журы, якое складалася з прадстаўнікоў творчай інтэлегенцыі Віцебска і супрацоўнікаў гар- і аблвыканкама, разгледзілі шэсць варыянтаў гімна горада, якія былі адабраныя ў выніку некалькіх папярэдніх тураў.
Ні адзін з конкурсных твораў, выкананых хорам, поўнасцю не задаволіў журы — былі заўвагі як да тэкстаў, так і да мелодый, якія падаліся складанымі. Па ўмовах конкурсу, гімн мусіць быць на беларускай мове, аднак асобныя сябры журы выказалі думку, што для турыстаў з Расіі было б прыемней набываць буклеты і дыскі з гімнам на зразумелай ім мове. На што мастацкі кіраўнік тэатра “Лялька” Віктар Клімчук заўважыў, што Віцебск будзе выглядаць вельмі дзіўна, калі ў адрозненні ад іншых абласных гарадоў Беларусі, атрымае гімн на мове суседняй краіны. Гэтую пазіцыю падтрымала і загадчыца кафедры беларускай літаратуры ВДУ паэтка Вольга Русілка. Таксама была прапанова зрабіць галоўнай песняй Віцебска вядомы шлягер савецкіх часоў “Абласная сталіца” на музыку Марка Фрадкіна і словы Яўгена Далматоўскага.Падсумоўваючы вынікі праслухоўвання, старшыня гарвыканкама Віктар Нікалайкін прапанаваў не спяшацца з выбарам гімна, а распачаць шырокае грамадскае абмеркаванне варыянтаў. Для гэтага трэба зрабіць запісы і размясціць іх на сайце гарвыканкама. Таксама песні-прэтэндэнты будуць транслявацца з дынамікаў экранаў на плошчах Свабоды і Перамогі. Пры гэтым конкурс не закрыты, і ёсць магчымасць дасылаць новыя працы. Падсумоўваючы вынікі праслухоўвання, старшыня гарвыканкама Віктар Нікалайкін прапанаваў не спяшацца з выбарам гімна, а распачаць шырокае грамадскае абмеркаванне варыянтаў. Для гэтага трэба зрабіць запісы і размясціць іх на сайце гарвыканкама. Таксама песні-прэтэндэнты будуць транслявацца з дынамікаў экранаў на плошчах Свабоды і Перамогі. Пры гэтым конкурс не закрыты, і ёсць магчымасць дасылаць новыя працы.
Віцебск, ты любімы горад мой 1. Віцебск — пауночны край Беларусі, Горад прыгожы, якім ганаруся. Ты заснаваны над Віцьбай-ракой, Мужна стану у час гадзіны лихой. Прыпеў. Віцебск — культуры ўзвышэнне! Віцебск — духоўнасці адраджэнне! Віцебск, захапляюся табой! Віцебск, ты любімы горад мой! 2. Слаўся гасціннасцю родных сыноў, Шчыра вітай і гасцей, і сяброў. Горад натхненных і творчых людзей, Слаўся заўсёды, расці, прыгажэй. Прыпеў.
Яскравы Віцебск 1. Разыльецца ў душы нібы звонам, Хваляваннем, прынеслы спакой. Віцебск, мой, працавіты, народны, Са сваёй хлебасольнай Зямлёй. Прыпеў. Яскравы Віцебск - горад над Дзвіной! Ты свецішся зоркамі натхнення і жыцця На скрыжаванні Веры і Дабра. Ты Беларусь — ты песнь мая! 2. Ты ахоўнік славянскіх традыцый, Сцежка спадчыны нашых бацькоў. Ты духоўны мой шлях, таямніца Нараджэнне надзей зноў і зноў! Прыпеў. 3. У сэрцы вечным агнём спадзяваным, У памяць продкам магутным - свяці І імгненнем святым і крылатым Над Зямлёй Беларускай ляці!!! Прыпеў.
Прамень — Світанак 1. Мы — слаунага Віцебска гордыя людзі Былі мы, і ёсць, і заўсёды мы будзем На віцебскай роднай зямлі. Прыпеў. Наш Віцебск любімы, наш песенны горад! Ты ўзняўся, як волат, над ціхай Дзвіной. Далёка відаць тваёй славы сузор’е — Мастак, Будаўнік і Герой! 2. Маланкамі грознымі неба палала — І горад змагаўся і к славе прыйшоў. І дружба ўсе пакаленні з’яднала, Мы разам на хвалях вякоў Прыпеў. 3. Ад продкаў далёкіх гісторыі крокі І вуліцы помняць, і помняць масты. І ратуша горда ляціць пад аблокі І горад заўжды малады. Прыпеў.
Гімн 1. Па тваіх праспектах вольна крочу, Горад старажытны над Дзвіной. Віцебск фестывальны, Віцебск творчы, Ганаруся я гісторыяй тваёй! Прыпеў. І ў якім кутку зямлі не апынуся, Ты заусёды мяне помні і чакай. Мае думкі рвуцца ў поўнач Беларусі, Віцебскі, чароўны родны край. 2. Небасхіл у росквіце салютаў Помніць жах ваенных бліскавіц. Я ўсім сэрцам за цябе малюся Да тваіх святыняў і званіц. Прыпеў. 3. Першы позірк, першае спатканне, Першы плён працоўнае рукі, Нашых дзён шчаслівыя світанні… Блаславі, мой горад, на вякі! Прыпеў.
Гімн Віцебска 1. У Паазер’і, між люстэркамі азёр Блакітнавокай Беларускай стараны, Дзе тры ракі зліліся сэрцамі сясцёр, Наш родны Віцебск там стаіць і бачыць сны. Ён сніць Княгіню, што ля берага плыла, У промнях сонца набліжаліся чаўны І ў хуткім часе дзе хлісталася трава — Людзей будзілі калакольныя званы. Прыпеў. Ёсць безліч на свеце прыгожых мясцін, Цікавых, як ні паглядзіце. Ды толькі ўсе сцежкі, што йдуць па жыцці, Вяртаюцца зноўку ў Віцебск. 2. Здаецца Віцебску, што зноў жыве Шагал, І закаханыя глядзяцца ў сінь нябёс. Натхненне майстру горад шчыра аддаваў — Мастак звязаў навек з ім неразрыўна лёс. І, як дзіцячай намалёваны рукой, Крывыя вулачкі сплятаюцца ў ніць; Як карабель, сабор Успенскі над ракой, Ярчэй за сонца ў небе купалам блішчыць. Прыпеў. 3. У сне наш горад чуе водгукі вайны, Устае з руін і аднаўляецца наноў. Каб зберагчы для нас з табой яго любоў. І вось цяпер яго нішто не засмуціць, Жыццю насустрач Віцебск радасна ідзе, Славянскай песняю на ўвесь прастор звініць, Заўжды ён ў сэрцы ў цябе і ў мяне. Прыпеў.
Песня аб Віцебску 1. Па-над Віцебскам цераз вякі Храм Успення, бы птах той ляціць. Вольга мудрая ўзмахам рукі Загадала: “Тут гораду быць!” Благавешчанскі храм сэрцу люб. У ім, на нашай Прыдзвінскай зямлі, Заручаўся князь Неўскі на шлюб, Хвалі дзвінскія ў сведках былі. Прыпеў. Слаўны горад свой Любім нездарма — Абыдзі ўвесь свет, Лепшага няма. Хай цябе заўжды Зберагае Спас! Лік Яго святы На гербе ў нас. 2. Ты даў свету цудоўных майстроу — Іх імёны вядомыя ўсім, І збіраеш з любоўю сяброў На “Славянскім базары” сваім. Тыя ордэны, што на сцягах — Гэта доказ пра доблесць і плён, Пра вялікі і велічны шлях, І плеяду славутых імён. Прыпеў. Кода. Лёс назаусёды звязаў нас з табою. Нам ні забыць цябе, ні раздюбіць! Нас аб’яднала і доля, і мэта Віцебску многае многае лета! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 сакавіка журы, якое складалася з прадстаўнікоў творчай інтэлегенцыі Віцебска і супрацоўнікаў гар- і аблвыканкама, разгледзілі шэсць варыянтаў гімна горада, якія...
|
|