Канцэрт “Ляпісаў” у Магілёве не адмянілі, але папярэдзілі, што пацячэ дах
16.03.2011 15:35
—
Новости Культуры
|
Канцэрт “Ляпісаў” у Магілёве не адмянілі, але папярэдзілі, што пацячэ дах Канцэрт гурта “Ляпис Трубецкой” у Магілёве, прызначаны на 20 сакавіка, не адмянілі. Але арганізатараў папярэдзілі, што ў дзень выступу... ў клубе можа пацячы дах.
"Ужо была папярэдняя інфармацыя пра тое, што ішоў пэўны ціск з боку мясцовых уладаў. А ўчора бліжэй да вечара нам мясцовы прамоўтар канцэрту паведаміў, што яму патэлефанавалі з клубу і сказалі, што канцэрт не адменены, але ёсць верагоднасць, што менавіта ў дзень канцэрта ў клубе пацячэ дах", – распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар “Ляпісаў” Зміцер Безкаравайны. Цікава, што ў дзень канцэрта, паводле прагнозу надвор'я, у Магілёве чакаецца ад нуля да аднаго градуса вышэй за нуль і снег. Але Зміцер зазначыў, што нягледзячы на такі празрысты намёк прадстаўнікоў клуба, ні музыкі, ні арганізатары самі адмяняць канцэрт не збіраюцца. Зміцер Безкаравайны: "Нават калі скажуць, што вашых канцэртаў не будзе і гэтак далей, то самі адмяняць нічога не будзем! Гурт гэта падтрымлівае, бо гэта ненармальна. Няхай адмяняюць канцэрты тыя, каму гэта патрэбна". На канцэрт у Магілёве ўжо прададзены амаль усе квіткі - больш за 800. Дарэчы, на забаронены гомельскі выступ "Ляпісаў" давялося вярнуць прыхільнікам 1680 квіткоў. Канцэрты ў мінскім "Рэактары" 1 і 2 красавіка, на якія ўжо прадалі ўсе квіткі, таксама знаходзяцца пад пагрозай зрыву. Па словах Змітра, пакуль дакладнай інфармацыі ніхто не мае. Зміцер Безкаравайны: "Мы ведаем сітуацыю з гуртом Neuro Dubel: з аднаго боку іх выступ нібыта адменены, а з іншага, клуб кажа, што будзе рабіць гэты канцэрт. Магчыма, сітуацыя будзе зразумелай па тым, як будуць развівацца справы Neuro Dubel. Калі канцэрт Neuro Dubel 24 сакавіка ў "Рэактары" адбудзецца, то значыць, ёсць усе шансы, што і канцэрт "Ляпісаў" 1-га ды 2-га красавіка таксама адбудзецца". Нагадаем, канцэрт гурта “Ляпис Трубецкой” павінен адбыцца 20 сакавіка ў клубе "Ліга". Але пасля з'яўлення ў інтэрнэце чорных спісаў дзеячаў культуры, у музыкаў пачалі ўзнікаць праблемы з выступамі. З-за пажарнай бяспекі і вялікай колькасці прададзеных квіткоў ужо быў адменены канцэрт гурта ў Гомелі. Усяго ж за апошні тыдзень па розных прычынах, апроч "Ляпісаў", былі адмененыя выступы гурта "Крамбамбуля" ды Змітра Вайцюшкевіча, да гэтага часу застаецца пад пытаннем канцэрт-трыб’ют гурта . Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцэрт гурта “Ляпис Трубецкой” у Магілёве, прызначаны на 20 сакавіка, не адмянілі. Але арганізатараў папярэдзілі, што ў дзень выступу... ў клубе можа пацячы дах.
|
|