Музычная спадчына Рэчы Паспалітай прагучыць 29 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы
28.03.2011 11:28
—
Новости Культуры
|
Музычная спадчына Рэчы Паспалітай прагучыць 29 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы 29 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца канцэрт-прэзентацыя серыі нотных выданняў “Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі”.
Арганізатары канцэрта-прэзентацыі – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і выдавецтва “Чатыры чвэрці”. Выпуск серыі “Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з Расійскай нацыянальнай бібліятэкі” – гэта спроба пазнаёміць усіх зацікаўленых з музычнай культурай Рэчы Паспалітай XVII-XIX ст.ст., дакрануцца да цікавейшага помніка культуры XVII ст. пачатку XVIIІ ст. “Давыдкаўскага ірмалагіёна”, нанова адкрыць творы кампазітараў Антона Абрамовіча, Напалеона Орды, Фларыяна Міладоўскага, Юзафа Ігнацы і Каятана Крашэўскіх, Канстанціна Горскага, Аляксандра і Міхала Ельскага. Серыя заснавана ў 2008 годзе кампазітарам і даследчыкам, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Яўгенам Паплаўскім. На сённяшні дзень выйшла 10 сшыткаў. У рамках мерапрыемства прагучаць творы ў выкананні Народнага артыста Беларусі, прафесара Ігара Алоўнікава, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, навучэнцаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Выданне серыі – сумесны праект Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, выдавецтва “Чатыры чвэрці” пры фінансавай падтрымцы Польскага інстытута ў Санкт-Пецярбурзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца канцэрт-прэзентацыя серыі нотных...
|
|