Мінкульт вырашыў абмежаваць выкарыстанне фанаграм. 21.by

Мінкульт вырашыў абмежаваць выкарыстанне фанаграм

11.04.2011 11:33 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінкульт вырашыў абмежаваць выкарыстанне фанаграм

  • TUT.BY

Міністэрства культуры ў выкананне рашэння калегіі Міністэрства "Аб мерах па паляпшэнню развіцця музычна-эстраднага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь" прымае загады па абмежаванню выкарыстання фанаграм і заахвочванню практыкі выкарыстання “жывога” гуку ў канцэртных мерапрыемствах у краіне. Міністэрства культуры таксама будзе праводзіць іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на стымуляванне і развіццё выканальніцкага майстэрства “жывым” гукам. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе Міністэрства культуры Беларусі. 
 
Міністэрства культуры накіравала рэкамендацыі ва ўсе ўпраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, а таксама ў падпарадкаваныя рэспубліканскія канцэртныя арганізацыі абмежаваць выкарыстанне фанаграм і пашыраць практыку выканання “жывога” гуку ў канцэртных мерапрыемствах.

У апошні час выкарыстанне сучасных аўдыёвізуальных тэхнічных сродкаў значна пашырыла магчымасці творчых калектываў і выканаўцаў. Адначасова з станоўчымі тэндэнцыямі ўдасканалення тэхнічнага аснашчэння у канцэртнай дзейнасці асобных выканаўцаў і калектываў усё часцей сталі назірацца факты замены "жывога" выканання "тэхнічным" (фанаграмай).

Выкарыстанне фанаграмы прыводзіць да парушэння правоў гледачоў і паніжэння прафесійнага ўзроўню выканаўцаў.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб абароне правоў спажыўцоў" інфармацыя аб аказанні забаўляльных паслуг выканаўцамі музычных твораў у абавязковым парадку павінна змяшчаць указанне на выкарыстанне фанаграмы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства культуры ў выкананне рашэння калегіі Міністэрства "Аб мерах па паляпшэнню развіцця музычна-эстраднага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь" прымае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика