У Мінску будзе музейны квартал
21.04.2011 11:33
—
Новости Культуры
|
У Мінску будзе музейны квартал Міністэрствам культуры плануецца на працягу 2011 - 2017 гадоў стварыць музейны квартал на базе Нацыянальнага мастацкага музея па перыметру вуліц Кірава, Леніна і К.Маркса ў Мінску, паведамляе прэс-служба Мінкульта. Музейныя кварталы створаны ў Расіі, Аўстрыі і Германіі. Стварэнне музейнага квартала ў Мінску будзе рэалізавана ў два этапы - першы - праектаванне, другі - будаўніцтва, рэстаўрацыя і прыстасаванне існуючых будынкаў пад музейныя памяшканні. На першым этапе ў 2011 - 2015 гг. прадугледжана праектаванне дэпазітарыя і рэстаўрацыйнага цэнтра па вул. Кірава, 25, злучаных з будынкамі па вул. Кірава, 25 і Леніна, 20, Леніна, 22 з прыбудовай да галоўнага корпусу з комплексам дапаможных памяшканняў. Другі пускавы комплекс прадугледжвае злучэнне галоўнага будынка музея па вул. Леніна, 20 з адміністрацыйным корпусам па вул. Леніна, 22, а таксама стварэнне скульптурнага дворыка. У трэці пускавы комплекс уключана рэстаўрацыя і прыстасаванне ў сучасных музейных тэхналогіях галоўнага корпуса па вул. Леніна, 20 і экспазіцыйнай прыбудовы да будынка. На другім этапе ў 2012 - 2017 гг. плануецца стварэнне прыбудовы да галоўнага корпуса - надбудова мансарды для экспазіцыі сучаснага беларускага мастацтва, а таксама прыстасаванне і рэстаўрацыя будынка па вул. К. Маркса, 24 пад экспазіцыю беларускага народнага мастацтва, кафэ і сувенірныя крамы. Пытанне аб перадачы ў музейны квартал будынкаў па К. Маркса, 26, Кірава, 23, Кірава, 21, К. Маркса, 22 і Леніна, 18 не разглядаецца. Нацыянальны мастацкі музей размяшчаецца ў трох будынках: вул. Кірава, 25, вул. Леніна, 20, вул. Леніна, 22, з новым корпусам. У двух іншых будынках размяшчаюцца адміністрацыйныя і тэхнічныя службы музея, а таксама некаторыя фондасховішчы. Рэстаўрацыя і спецыяльнае прыстасоўванне гэтых памяшканняў не знялі вострую патрэбу музея ў дадатковых плошчах. У 2006 годзе было скончана 15-гадовае будаўніцтва і ўведзены ў эксплуатацыю новы корпус музея. Яго адкрыццё часткова вырашыла праблемы з пашырэннем дэпазітарыя і экспазіцыйных плошчаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрствам культуры плануецца на працягу 2011 - 2017 гадоў стварыць музейны квартал на базе Нацыянальнага мастацкага музея па перыметру вуліц Кірава, Леніна і...
|
|