Рыгор Барадулін трапіў у рэанімацыю, але працягвае пісаць хуліганскія вершы
04.05.2011 19:56
—
Новости Культуры
|
Рыгор Барадулін трапіў у рэанімацыю, але працягвае пісаць хуліганскія вершы ![]() Пакуль увага беларусаў была прыцягнутая да трагедыі 11 красавіка, незаўважанай прайшла іншая вялікая непрыемнасць –трапіў у рэанімацыю народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Паклаўшыся ў шпіталь на чарговае абследаванне, дзядзька Рыгор раптам стаў пачувацца горш – і ў выніку яго перавялі ў рэанімацыю. “У яго было, як кажуць, “планавае ляжанне” ў неўралогіі. Але там высветлілася, што ў яго і запаленне лёгкіх! – распавяла жонка паэта Валянціна Барадуліна. – Яго перавялі ў рэанімацыю, бо там ёсць неабходнае абсталяванне для вентыляцыі лёгкіх. І ў яго не спадае тэмпература – 37.1 – 37.4 градусаў. Здаецца, і невялікая, але вельмі брыдкая… Падымалася і да 38… Ён там быў да пары, пакуль лекары не сказалі, што лёгкія чыстыя. Цяпер ён далечваецца ў тэрапіі, але кашаль у яго не праходзіць…” Самае небяспечнае, кажа Валянціна Міхайлаўна, што лекары не могуць сказаць адназначна, ад чаго ў народнага паэта трымаецца тэмпература. Валянціна Барадуліна: “Лекары кажуць, што гэта ўсё ад хваробы Паркінсона ў цяжкой форме. Я думала, што гэта, калі ўсё трасецца – а ў яго ж толькі адна рука... Але высветлілася, што ў яго ёсць парушэнні знутры – спазмы, глытаць яму вадкасць цяжка…” Рыгору Барадуліну прызначылі новыя лекі – і як мінімум бліжэйшыя два тыдні гаворка пра выпіску не ідзе. Між іншым, за апошнія гады гэта ўжо не першы раз, калі паэт апынаецца ў рэанімацыі. Валянціна Барадуліна: “Самы першы раз ён выпіў адны лекі, а на раніцу яго забралі ў рэанімацыю… Але ён тады адтуль выбраўся хуценька, ужо праз тры дні напісаў верш. Увогуле, ён іх піша нават у рэанімацыі! Дзіва, алё ён вершы працягвае пісаць!.. Калі б ён перастаў хацець і магчы пісаць – ён бы ўжо загнуўся даўно…” Валянціна і Рыгор Барадуліны разам ужо больш за паўстагоддзя. Мы спыталіся ў спадарыні Валянціны, ці было некалі такое, каб дзядзька Рыгор не пісаў пэўны час вершы. Валянціна Барадуліна: “Мне здаецца, такіх перыядаў не было. Калі ў Рыгора была вялікая загана – ён так і казаў: “Мая галава адпачывала толькі калі я напіваўся”. Але ён з 1974 года нічога не п’е, таму галава ў яго не бывае свабоднай ад вершаў! З тае пары засталіся некаторыя вобразы – напрыклад, “шампанскае з забінтаванай галавой”… Хуліганскія вершы народны паэт не перастае пісаць і цяпер, нягледзячы на рэанімацыю. Вось два чатырохрадкоўі, якія Рыгор Барадулін напісаў некалькі дзён таму. Філалагічнае Запытаў у Жучкі Рэкс: Што гэта такое – сэкс? Адказала Рэксу Жучка: Тое самае, што злучка! Рэанімацыйнае Сябе рукамі мацаю, І ўсё нібыта ў сне. Хвала рэанімацыі: Усё маё пры мне! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль увага беларусаў была прыцягнутая да трагедыі 11 красавіка, незаўважанай прайшла іншая вялікая непрыемнасць –трапіў у рэанімацыю народны паэт Беларусі...
|
|