Ад Пустынак да Брэста, ад Полацка да Брагiна
01.06.2011
—
Новости Культуры
|
Менавіта так размеркавалася геаграфія цудаў – фіналістаў абласнога этапа. Сёння роўна апоўначы галасаванню на сайце www.ng.by мы сказалі “стоп”. Тым самым завяршыўся абласны этап праекта “Сем цудаў Беларусі”. На працягу некалькіх месяцаў наведвальнікі сайта “Народнай газеты” галасавалі за аб’екты прыроды, архітэктуры, нематэрыяльнай спадчыны з усіх раёнаў Беларусі. Галасавалі, трэба сказаць, вельмі актыўна. Пачаўшы падводзіць папярэднія вынікі, мы былі прыемна ўражаны: за некаторыя аб’екты было аддадзена больш як дзесяць тысяч галасоў! Што ж, вашы старанні былі не дарэмныя: з кожнай вобласці мы цяпер вызначаем па сем аб’ектаў-фіналістаў, якія ў наступным этапе — рэспубліканскім — будуць ужо зусім рэальна прэтэндаваць на званне аднаго з сямі ЦУДАЎ БЕЛАРУСІ.Спіс фіналістаў (а іх ні многа ні мала — 42) мы апублікуем у суботнім нумары. Пакуль жа, паводле папярэдніх падлікаў, можам з упэўненасцю сказаць: геаграфія ў іх — самая шырокая, сярод абласных “сямёрак” — як вядомыя ўсім “візітоўкі” рэгіёнаў, так і зусім нечаканыя, але не менш вартыя быць у фінале дзівосы. Што ж, тым цікавейшым будзе спаборніцтва.Распачаць галасаванне на рэспубліканскім этапе мы мяркуем у хуткім часе. А пакуль што на старонках газеты, акрамя блізкага знаёмства з усімі фіналістамі, вас чакае шмат сюрпрызаў і адкрыццяў. Якіх? Заставайцеся з “Народнай газетай” — і хутка аб усім даведаецеся самі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта так размеркавалася геаграфія цудаў – фіналістаў абласнога этапа. |
|