У сталіцу – з песнямі!. 21.by

У сталіцу – з песнямі!

09.06.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры можна пабачыць выступленні самадзейных артыстаў з розных рэгіёнаў краіны
Такое стала магчымым дзякуючы сацыяльна-культурнаму праекту “Рэгіёны”. Ён і задуманы для таго, каб літаратурна-мастацкую спадчыну з рэгіёнаў Беларусі лепш ведалі ў сталіцы.
Праект, нагадаем, пачаўся сёлета ў студзені. Тады прайшла творчая сустрэча мінчан з вядомымі ўраджэнцамі Случчыны: пісьменнікамі, даследчыкамі, літаратуразнаўцамі.
Тады ж ладзіліся і выставы “Вандроўка: зіма — лета” мастачкі Алены Хатэнкі і “Лялечны карагод” майстроў Квасыніцкага цэнтра рамёстваў, выступалі фальклорныя калектывы “Ячаўскія вячоркі” і “Вясейка” з Вясейскай сярэдняй школы.
Цяпер эстафету прыняла Вілейшчына — рэгіён, багаты сваімі талентамі, цікавымі пачынаннямі і вядомымі людзьмі. На прэзентацыі праграмы, якая прайшла ў музеі на пачатку чэрвеня, было шмат цікавых людзей. Хораша выступіў народны калектыў аўтарскай песні “Элегія” з Вілейскага Палаца культуры. “Пад час імпрэз мы звяртаем увагу на літаратурна-мастацкую творчасць у рэгіёнах, — удакладніла супрацоўніца музея Лідзія Шагойка. — У апошні раз гучалі вершы паэта з Вілейшчыны Івана Лашуткі, Уладзіміра Цануніна. Хораша вялі рэй кіраўніца “Элегіі” Таццяна Захарыч і журналіст Алесь Вінярскі”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры можна пабачыць выступленні самадзейных артыстаў з розных рэгіёнаў краіны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика