Падарожжа са смакам даўніны. “Народная газета” пачынае новую віктарыну для нераўнадушных краязнаўцаў і... аматараў нацыянальнай кухні. 21.by

Падарожжа са смакам даўніны. “Народная газета” пачынае новую віктарыну для нераўнадушных краязнаўцаў і... аматараў нацыянальнай кухні

11.06.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ці не засумавалі вы, дарагія чытачы, без нашых краязнаўчых конкурсаў і віктарын? Памятаеце, мы абяцалі, што фінальны тур нашага праекта будзе насычаны займальнымі аповедамі, віртуальнымі вандроўкамі і цікавымі падарункамі? І вось, хоць да пачатку рэспубліканскага галасавання яшчэ пяць дзён, прапануем вам віктарыну “Падарожжа са смакам даўніны”. Названа яна так нездарма. Пераможца па выніках сямі тураў — менавіта на столькі разлічана наша віктарына — атрымае ў падарунак ад нашага афіцыйнага спонсара кавярні “Хутарок” вячэру на дваіх у беларускім народным стылі! Так што бярыце паперу ў рукі — і гайда рашаць краязнаўчыя загадкі. Усе пытанні нашай віктарыны датычацца фіналістаў праекта “Сем цудаў Беларусі”.

1Якія дрэвы пераважаюць у Белавежскай пушчы? А) ЕлкіБ) СосныВ) Бярозы

2Як з’явіліся Браслаўскія азёры?А) У выніку вулканічнага выбухуБ) У выніку землятрусуВ) У выніку таяння ледавіка

3Хто першы натрапіў на брагінскі метэарыт?А) Мясцовыя сялянеБ) Вучоныя з РасііВ) Айчынныя археолагі

4За кошт чаго ў Каложскай царкве ствараецца выдатная акустыка?А) У сцены храма ўмараваны глечыкіБ) Гэтаму садзейнічае форма царквыВ) Памяшканне храма не загрувашчана рэчамі

5Куды была вывезена з Нясвіжскага палаца багатая бібліятэка Радзівілаў?А) У ВаршавуБ) У ПецярбургВ) У Вільню

6Вядома, у Шклоўскай ратушы размяшчаліся гандлёвыя рады. Колькі крам там магло змясціцца?А) Каля  дзесяці Б) Каля трыццаціВ) Больш за сто

Бонус-пытанне ад шэф-повара рэстарана “Хутарок”: — Адкуль пайшла назва вядомай беларускай стравы верашчака?

Адказы прымаюцца на працягу двух тыдняў пасля апублікавання пытанняў. Дасылайце іх на адрас рэдакцыі з пазнакай “Сем цудаў Беларусі”. Чакаем вашых лістоў!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці не засумавалі вы, дарагія чытачы, без нашых краязнаўчых конкурсаў і віктарын? Памятаеце, мы абяцалі, што фінальны тур нашага праекта будзе насычаны займальнымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика