У Гродне аздначаюць 100-годдзе кампазітара Аляксандра Шыдлоўскага
18.06.2011 19:25
—
Новости Культуры
|
У Гродне аздначаюць 100-годдзе кампазітара Аляксандра Шыдлоўскага Стагоддзе з дня нараджэння славутага беларуса, паэта і кампазітара Аляксандра Шыдлоўскага, святкуюць сёння гродзенцы. Святочны канцэрт пачаўся з адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў яго гонар.
Успомніць і ўшанаваць памяць аб ім, прыйшлі яго знаёмыя, сябры, а таксама родныя. Па словах дачкі Шыдлоўскага Веры: мой бацька, гэта прыклад служэння сваёй радзіме, мове, культуры: - Ён быў апантаны любоў’ю да Беларусі і апантаны да сваёй мовы. Ды й інакш і не магло быць. Ён 5 гадоў свайго жыцця аддаў у польскіх засценках толькі за тое каб мы сёння маглі спяваць і гаварыць на сваёй мове. У сваіх песнях ён усхваляў і родную мову і простых людзей і ўсляўляў Беларусь. Як ён казаў: “Мая любімая, родная Беларусь сінявокая.” За сваё творчае жыццё Шыдлоўскі напісаў больш за 200 песень, якія спяваюць і за межамі Беларусі. Да юбілею быў выпушчаны зборнік песень пад назвай “Колькі ў небе зор”. У перспектыве стварэнне музейнага пакою ў гонар кампазітара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стагоддзе з дня нараджэння славутага беларуса, паэта і кампазітара Аляксандра Шыдлоўскага, святкуюць сёння гродзенцы. Святочны канцэрт пачаўся з адкрыцця...
|
|