Брама ў будучыню
23.06.2011
—
Новости Культуры
|
Упершыню з часоў Вялікага княства Літоўскага ў Ружанскім палацы адбыўся вялікі баль, які сабраў сотні гасцей з усёй краіны. Падставай для свята стала прэзентацыя электроннага выдання “Сапегіана: кніжны збор роду Сапегаў”.
У ім змешчана бібліяграфія з амаль трохсот старадаўніх кніг, сабраных Львом Сапегам і яго нашчадкамі. Васемнаццаць з іх на дыску можна прачытаць цалкам. Пададзены таксама радавод і геральдыка роду Сапегаў, гістарычныя дакументы. Адкрываючы прэзентацыю, старшыня Пружанскага райвыканкама Аляксандр Юркевіч паведаміў, што гэтая падзея — пачатак штогадовага свята “Ружанская брама”. Яго плануюць ладзіць кожную першую суботу чэрвеня. ...На ўнутраным дворыку Ружанскага палаца гандаль разгарнулі народныя майстры. Настройвалі думкі на гістарычны лад музыкі і танцоры ў сярэднявечных строях. І гасцей зусім не бянтэжыла, што ў палацы яшчэ ідзе рэстаўрацыя. Ранейшае аблічча набылі толькі ўязная брама і ўсходні флігель. У ім, дарэчы, размясцілася музейная экспазіцыя. Цяпер будаўнікі аднаўляюць заходні флігель і былы будынак тэатра. Старшыня Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны ўпэўнены: “Рэстаўрацыя палаца надасць Ружанам новае жыццё, тут будзе развівацца культурны турызм. ЮНЕСКА выступае за тое, каб культурная і этнакультурная спадчына выкарыстоўвалася для сацыяльнага і эканамічнага развіцця цэлых рэгіёнаў. Так адбываецца цяпер у Міры і ў Нясвіжы. Дзякуючы Палацу Сапегаў вялікая будучыня чакае і Ружаны”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню з часоў Вялікага княства Літоўскага ў Ружанскім палацы адбыўся вялікі баль, які сабраў сотні гасцей з усёй краіны. Падставай для свята стала прэзентацыя...
|
|