Натхненне лунае над Віцебскам. 21.by

Натхненне лунае над Віцебскам

23.06.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра сучасны погляд на творчасць знакамітага мастака гаварылі мастацтвазнаўцы на ХХІ Шагалаўскіх чытаннях
Музей Марка Шагала ў Віцебску пачаў святкаванне свайго 20-годдзя традыцыйнымі Шагалаўскімі чытаннямі. Даклады пра творчую спадчыну мастака зрабілі навукоўцы і калекцыянеры з Беларусі і Расіі. Так, дацэнт кафедры рускага мастацтва Расійскай акадэміі мастацтваў Вольга Томсан расказала, які водгук творчасць Шагала знаходзіць у работах сучасных расійскіх мастакоў. Калекцыянер з Санкт-Пецярбурга Аляксей Радзівонаў прадставіў публіцы звесткі, прысвечаныя даследаванню творчасці мастака Роберта Геніна, паслядоўніка Шагала. Зачытваліся цікавыя фрагменты з архіўных матэрыялаў пра сям’ю Шагала, у прыватнасці, пра лёс сацыялісткі Ганны Розенфельд, старэйшай сястры жонкі мастака.Вобразы з твораў Марка Шагала і сёння застаюцца загадкавыміПа словах дырэктара музея Марка Шагала Людмілы Хмяльніцкай, усе даклады ўвойдуць у штогадовае выданне-бюлетэнь. Дарэчы, больш чым за дваццаць гадоў правядзення чытанняў выйшла амаль дзвесце прац даследчыкаў і мастацтвазнаўцаў з Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ізраіля, Латвіі, Расіі, ЗША.
У арт-цэнтры Шагала, які створаны пры музеі, цяпер знаходзіцца амаль трыста графічных лістоў мастака. Гэта шматлікія літаграфіі, ксілаграфіі, афорты, акватынты, у тым ліку серыя ілюстрацый да паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы”, серыя каляровых літаграфій на тэму “Біблія”.

Дар’я Курыловіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра сучасны погляд на творчасць знакамітага мастака гаварылі мастацтвазнаўцы на ХХІ Шагалаўскіх чытаннях
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика