Вяртанне спадчыны. 21.by

Вяртанне спадчыны

01.07.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цырымонія перадачы ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку “Нясвіж” рэчаў, паводле розных гістарычных абставінаў вывезеных з тэрыторыі краіны, прайшла ў Міністэрстве замежных спраў. Усе рарытэты — падарунак беларускай дыяспары Расіі.
Каштоўныя рарытэты папоўнілі музейныя фондыЯк адзначыў старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Валерый Казакоў, гэта чарговы, але не апошні крок у вяртанні на радзіму аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. “Стагоддзямі з Беларусі вывозілася мноства каштоўнасцяў. Цяпер мы робім усё магчымае для таго, каб вярнуць іх”, — гаворыць Валерый Казакоў. Ён жа перадаў у фонды Нацыянальнай бібліятэцы і музея-запаведніка “Нясвіж” медаль у гонар Людвігі-Караліны Радзівіл (1667 год), медаль “Узяцце Смаленска Уладзіславам IV, каралём Рэчы Паспалітай” (1634), гравюру, якая належала роду Радзівілаў, кнігу “Настаўленні па складанні радавых гербаў” (нямецкае выданне 1711 года), два рэпрынтныя выданні Слуцкага (XV стагоддзе) і Баркулабаўскага (XVII стагоддзе) летапісаў, арыгінальную Біблію выдання 1816 года, кнігу Аляксея Сапунова “Віцебская даўніна” з аўтографам аўтара (выданне 1885 года), дванаццаць альбомаў “Вялікая вайна ў вобразах і карцінах” і іншыя рэчы.
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Раман Матульскі, прымаючы рарытэты, адзначыў, што праца па іх вяртанні ў апошні час значна актывізавалася. Ён расказаў, што цяпер спецыялісты таксама займаюцца стварэннем электроннай бібліятэкі Радзівілаў.
Дарэчы, Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі на працягу многіх гадоў праводзіць работу па вяртанні ў Беларусь культурнай спадчыны. Адным з кірункаў дзейнасці арганізацыі стала праграма “Вяртанне”. Дзякуючы ёй Магілёўскаму краязнаўчаму музею падаравалі кнігу “Песнапенні” XVII стагоддзя. Алічбаваны і перанесены на палатно чатыры з шасці вядомых у Беларусі партрэтаў, вывезеных у пачатку XIX стагоддзя, якія належалі роду Нямцэвічаў. Палацава-замкаваму комплексу “Мірскі замак” перададзена кніга “Навучанні Іаана Златавуста”, а таксама чатыры тамы асабовага збору пасольскіх летапісаў.

Таццяна Пастушэнка

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цырымонія перадачы ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку “Нясвіж” рэчаў, паводле розных гістарычных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика