Сівы Днепр натхняе на шчырую творчасць
01.07.2011
—
Новости Культуры
|
Керамічны салавей — сімвал фестывалю “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” — традыцыйна застаецца на памяць у кожнага ўдзельніка гэтага свята
Сёлета фестываль адзначыў васемнаццацігоддзе. У Дуброўна і на гэты раз прыехалі творчыя — прафесійныя і аматарскія — калектывы з рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Славакіі. Упершыню ў фестывалі прымалі ўдзел артысты з Малдовы. Усе паказалі сваё майстэрства на канцэртах у Дуброўне і яшчэ на 15 сцэнічных пляцоўках раёна.Гасцінная Дубровеншчына падрыхтавала нямала цікавых сюрпрызаў для гасцей: гэта і тэатралізаваны гістарычны паказ, і выстава клубаў нацыянальнай кухні, і творчая лабараторыя майстроў народных промыслаў і рамёстваў. У сваю чаргу госці прывезлі ў Дуброўна сувеніры — нацыянальных лялек, вырабленых уручную. За семнаццаць гадоў правядзення фестывалю такіх падарункаў сабралася цэлая калекцыя, якую пад час творчага фэсту маглі пабачыць усе жадаючыя. Апафеозам фестывалю ў Дуброўна стаў гала-канцэрт удзельнікаў, дзе кожны калектыў і атрымаў на памяць “дняпроўскага салаўя” — керамічную фігурку спяваючай птушкі. Яна ўручаецца ад самага пачатку існавання песенных сустрэч і заўсёды была рознай, як і сам фестываль. ![]() Як лічыць начальнік аддзела культуры Дубровенскага райвыканкама Кацярына Лабука, такія фестывалі дапамагаюць нала-джваць культурныя кантакты паміж краінамі, узбагачаюць нацыянальную культуру і садзейнічаюць фармаванню пазітыўнага іміджу раёна і вобласці. Творчыя сувязі ствараюць аснову для далейшых дзелавых сустрэч. Дарэчы, самы першы фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” прайшоў у 1993 годзе. З 1995-га ў фестывалі ўдзельнічаюць мастацкія калектывы Расіі, Украіны, Беларусі, лепшыя таленты славянскіх народаў, якіх аб’ядноўвае і злучае сівы Днепр. З 2006 года ўдзельнікамі фестывалю становяцца латвійскія, а яшчэ праз год — літоўскія і эстонскія сябры. У 2008 годзе ў магутны хор фестывалю ўліўся польскі голас. А ў 2009 годзе ўпершыню на фестываль прыехаў мастацкі калектыў са Славакіі. Ірына Гардзіенка Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Керамічны салавей — сімвал фестывалю “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” — традыцыйна застаецца на памяць у кожнага ўдзельніка гэтага свята
|
|