Паводле гарадскіх легендаў . 21.by

Паводле гарадскіх легендаў

01.07.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Лідзе рэстаўратары аднаўляюць замак часоў Вялікага Княства Літоўскага
Лідскі замак прыкметна змяніўся. Вежы і сцены аднавілі яшчэ да рэспубліканскага фестывалю “Дажынкі” ў мінулым годзе, а зараз ідзе рэстаўрацыя не такая прыкметная, але вельмі карпатлівая — узнаўляюць унутрызамкавыя будынкі. Тут будуць воінскія казармы, хатка наглядчыка і кузні. Цалкам комплекс абяцаюць завяршыць у 2014 годзе.
Усяго ў Гродзенскай вобласці — дзевяць замкаў з амаль дваццаці, што захаваліся ў нашай краіне. Большасць з іх — гэта спадчына Вялікага Княства Літоўскага, так званая частка адзінай сістэмы абароны. Будынкі ўяўлялі сабой кастэлі — збудаванні ў выглядзе чатырохкутніка з высокімі каменнымі сценамі.
Пра Лідскі замак існуе шмат легендаў, што вельмі вабяць турыстаў. Вядома ж, чым больш загадак, тым цікавей для прыезджых. Самую гучную легенду ведаюць усе жыхары горада Ліды. Калісьці ў замку жыў князь, і ў яго была дачка Лідзія. Калі князь вырашыў выдаць дзяўчыну замуж за нялюбага, маладая князёўна саскочыла з замкавай сцяны ўніз ў возера і разбілася. Лічыцца, што менавіта мясцовыя жыхары назвалі горад у гонар князёўны. Дакументальных пацвярджэнняў гэтаму факту гісторыкі не знайшлі, але для турыстаў гэта не важна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лідзе рэстаўратары аднаўляюць замак часоў Вялікага Княства Літоўскага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика