"Канцэрт на траве 2" узначаляць "У нескладовае" і Vinsent
07.07.2011 12:18
—
Новости Культуры
|
"Канцэрт на траве 2" узначаляць "У нескладовае" і Vinsent 16 ліпеня на хутары Шаблі адбудзецца другі open-air "Канцэрт на траве". У фэсце жывой музыкі і добрага настрою сярод маляўнічых лугоў возьмуць ўдзел гурты "У нескладовае", Vinsent, The Silicon, Akute.Хутар Шаблі знаходзіцца на маляўнічых лугах ў 80 км. ад Мінска і добра вядомы аматарам беларускай музыкі дзякуючы штогадоваму этна-фэсту "Вольнае паветра". Ідэя "Канцэрта на траве" належыць Ганне і Лявону Вольскім. Першы міні-фэст паспяхова адбыўся на пачатку чэрвеня і арганізатар Уладзімір Шаблінскі вырашыў зрабіць яго штомесячным. "Маленькія фэсты на некалькі соцен гледачоў зараз з’яўляюцца моднай тэндэнцыяй для адпачынку, бо дазваляюць паслухаць добрую музыку ў прыгожым месцы і ва ўтульнай атмасферы. Пры гэтым мы забяспечваем цывілізаваны сэрвісны мінімум – гарачае харчаванне, прыбіральні і магчымасць для кемпінга, таму жадаючыя могуць застацца на ноч ці дзве са сваімі намётамі", – адзначыў ён. Удзельнікі У НЕСКЛАДОВАЕ (рок) Гурт "У нескладовае" прэзентуе на фэсце новы сінгл "Станцыя", загалоўны трэк якога быў запісаны з лідарам гурта "Братья Грим" Канстанцінам Бурдаевым, а таксама песні з будучага новага альбома, выход якога запланаваны на восень. У выступе возьмуць удзел Аляксандр Памідораў, Яўген Чалышаў, Вадзім Касалапаў і іншыя вакалісты праекта. У нескладовае feat. Братья Грим, песня "Станцыя" (2011) – спампаваць У нескладовае, альбом "У нескладовае" (версія 2011) – спампаваць У нескладовае, кліп "У нескладовае 1" (2010) – глядзець ![]() VINSENT (рэп, рок) Vinsent – адзін з лепшых беларускамоўных рэпераў і першы айчынны рэпер, які пачаў граць канцэрты з жывым складам музыкаў. Атрымалася арганічнае і энергічнае спалучэнне рэпа і рок-музыкі, якое падчас травеньскай прэм’еры ўразіла публіку і крытыкаў. У праграме хіты з альбома "Пачатак" (2009), песні з будучага альбому, а таксама беларускамоўныя прысвячэнні гурту Rage Against The Machine. Vinsent, кліп "Восеньскі вальс" (2010) – Vinsent, альбом "Пачатак" (2009) – ![]() THE SILICON (сёрф-рок) Сёрф – пазітыўнае дзіця ракенрольных 60-х, якое набыла новую папулярнасць у сярэдзіне 90-х дзякуючы фільму "Крымінальнае чытво" Квенціна Таранціна. The Silicon – аўтары першага у беларускай гісторыі сёрф-альбома "Desert Storm" (2010). У рэпертуары гурта дамінуюць завадныя аўтарскія мелодыі, але ёсць і цікавыя каверы, сярод якіх нават творы ансамбля "Песняры". The Silicon, розныя запісы (2010) – The Silicon, канцэртнае відэа "Surf Medley" (2011) – глядзець ![]() AKUTE (дыска-дэкаданс) Рок-гурт Akute з Магілёва мае ўсе шанцы стаць адным з галоўных адкрыццяў 2011 года. Хлопцы ствараюць музыку пад ўплывам New Order, Placebo, The Killers, Interpol, а ў тэкстах ухваляюць рамантыку халодных зорак і бясконцай касмічнай прасторы. На пачатку чэрвеня яны выдалі дэбютны альбом "Дзевачкі і космас", чарговая прэзентацыя якога і адбудзецца ў межах фэста. Akute, альбом "Дзевачкі і космас" (2011) – Akute, канцэртнае відэа "Свяці, Pt.1" (2011) – ![]() Агульная інфармацыя Час правядзення: Пачатак: 16.07 ў 18.00 Фініш: 16.07 ў 23.00 Дзе знаходзіцца: Хутар Шаблі – вёска Малае Запруддзе 29а, Валожынскі раён. Гэта 80 км. ад Мінска ў бок Вільнюса. Арыентыры – вёска Гародзькі, вёска Лоск. Кошт квіткоў: 60 тыс. – толькі ўваход (даезд самастойна). 90 тыс. – ўваход + кемпінг на выходныя (даезд самастойна). 120 тыс. – уваход + квіток на аўтобус ад агенцыі "Шаблі". Дзеці да 12 год пад дагладам бацькоў – бясплатна. Кемпінг адчыняецца 15 чэрвеня ў 18 гадзін, зачыняецца 17 чэрвеня ў 18 гадзін. Набыць квіткі: – Мінск, бар "Малако" (пр. Незалежнасці 37а) – запытацца ў бармэна – Мінск, каса КЗ "Мінск" (вул. Кастрычнічкая 5) – Мінск, каса ў пераходзе паміж ГУМам і McDonalds – Мінск, распаўсюднік у пераходзе на пл.Я.Коласа (выхад да Філармоніі) – У інтэрнэце Увага: продаж квіткоў ў касах Мінска і інтэрнэце спыняецца ў 17 гадзін 15 ліпеня. Пасля гэтага квіткі можна будзе набыць толькі на пляцоўцы хутара Шаблі. Па ўсіх пытаннях: (017) 280 15 10, (033) 6 5555 96, (029) 6 5555 96 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 ліпеня на хутары Шаблі адбудзецца другі open-air "Канцэрт на траве". У фэсце жывой музыкі і добрага настрою сярод маляўнічых лугоў возьмуць ўдзел гурты "У... |
|