Пра рэстаўрацыю алтара Фарнага касцёла надрукуюць альбом
21.07.2011 18:34
—
Новости Культуры
|
Пра рэстаўрацыю алтара Фарнага касцёла надрукуюць альбом Да заканчэння рэстаўрацыі галоўнага алтара Фарнага касцёла будзе выдадзены памятны фотаальбом, прысвечаны пяці гадам працаў над аднаўленнем пашкоджанага пасля пажару алтара.
Пра гэта паведаміў пробашч Фарнага касцёла Ян Кучыньскі: - Мы доўга думалі, як яго назваць. І ўрэшце далі назву “На большую хвалу Божую”. Беручы пад увагу тое, што здарылася 13 ліпеня 2006 году, гэта, канешне, няшчасце. Многія плакалі, бачачы пашкоджаны алтар і чорныя сцены. І ў гэтым альбоме я даў каментар, што вельмі лёгка прымаць усё добрае ад Бога ў просты спосаб. Але часамі Бог дае нам дасьведчыць штосьці цяжкае праз цярпенні і бяду, што намі неахвотна прымаецца. Таму тое, што здарылася, я лічу воляй Божай - каб адрэстаўраваць гэты алтар і надаць яму першапачатковы выгляд. І не толькі першапачатковы выгляд, а таксама даць тое, што было яшчэ запланавана езуітамі і Ёханесам Шмітам (майстра-разьбяр з Польшчы, які зрабіў галоўны алтар у 737–1738 г. - Рэд.) Ва ўмове Ёханеса Шміта з езуітамі быў сказ пра тое, што павінны былі быць прыгатаваныя алтар і фігуры для пазалоты. Але хутчэй за ўсё з-за недахопу сродкаў галоўны алтар так і не быў пазалочаны езуітамі, мяркуе ксёндз Ян Кучыньскі. Апошнім этапам цяперашняй рэстаўрацыі галоўнага алтара Фарнага касцёла з’яўляецца акурат этап пазалоты. Альбом будзе ўжо гатовы да 5 жніўня на святочнае адкрыццё адноўленага алтара. Запланаваны выдрук 1000 экземпляраў. Памятны альбом выйдзе на двух мовах – беларускай і польскай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да заканчэння рэстаўрацыі галоўнага алтара Фарнага касцёла будзе выдадзены памятны фотаальбом, прысвечаны пяці гадам працаў над аднаўленнем пашкоджанага пасля...
|
|