Яскравыя танцы на Замкавай гары
11.08.2011
—
Новости Культуры
|
Фестываль вярнуў Мсціслаў у Сярэднявечча
Традыцыйны фестываль старажытнай культуры прайшоў у горадзе Мсціславе. Асноўныя дзеі разгарнуліся на бастыёне сярэднявечнай эпохі — Замкавай гары. Пачаліся ўрачыстасці з набажэнства ў памяць пра воінаў-мсціслаўцаў, якія загінулі на палях бітваў у шматлікіх войнах. Захапленні па душы знайшлі ўсе госці: “Горад майстроў”, атракцыёны, кірмашы, выставы, лялечныя спектаклі, канцэртна-забаўляльныя праграмы не далі сумаваць нават самым патрабавальным гледачам. Можна было далучыцца да шматлікіх экскурсій. Кінаманы змаглі паглядзець гістарычныя фільмы. Кульмінацыяй свята стала шэсце рыцарскіх клубаў з цэнтральнай плошчы да помніка Пятру Мсціслаўцу. Пасля гэтага пачаліся самі спаборніцтвы. Турніры мечнікоў і лучнікаў перамяжоўваліся сярэдневяковымі танцамі. Дарэчы, сярод рыцараў былі і суседзі са Смаленскай вобласці Расіі. На Замкавай гары прайшоў конны турнір і “штурм цытадэлі”. Да наступнага года ўдзельнікі развіталіся з фестывалем фаер-шоу і феерверкам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль вярнуў Мсціслаў у Сярэднявечча |
|