Смачны пачастунак
11.08.2011
—
Новости Культуры
|
У Полацкім раёне прайшло адметнае свята
Бульбяны фестываль адбыўся ў аграгарадку Кушлікі — на цэнтральнай сядзібе адной з найбуйнейшых на Віцебшчыне бульбяных гаспадарак. Прыехалі на свята вясковыя і гарадскія жыхары з усяго раёна. Многія з іх падрыхтавалі свае фірмовыя бульбяныя стравы. У фестывалі прымалі ўдзел таксама фермерскія гаспадаркі, прыватныя падворкі — адным словам, усе жадаючыя. Іх чакала мноства конкурсаў, спаборніцтваў, забаўляльных праграм. Самыя ўдачлівыя атрымалі прызы і дыпломы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Полацкім раёне прайшло адметнае свята |
|